16 лiстапада 2019, Субота, 3:30
Добрая навіна
Рубрыкі

У Італіі ўвялі безумоўны базавы даход у €500

9
У Італіі ўвялі безумоўны базавы даход у €500

На выплаты ад дзяржавы могуць разлічваць пяць мiльёнаў італьянцаў.

Як паведамляе ANSA, у сераду, 6 сакавіка, афіцыйна пачала працаваць сістэма падачы заявак на атрыманне «грамадзянскіх выплат». Рэгістрацыя магчымая праз Інтэрнэт, праз паштовыя аддзяленні і нацыянальную сетку адміністрацыйных цэнтраў CAF, паведамляе «Новое время».

«Сёння мы стрымалі сваё абяцанне. Дзяржава нарэшце клапоціцца пра нябачных людзей, якія былі на задворках краіны і далёкія ад палітычных дэбатаў», - сказаў віцэ-прэм'ер, міністр працы і прамысловасці Луіджы Дзі Маё.

З ягоных слоў, на выплаты ад дзяржавы могуць разлічваць пяць мiльёнаў грамадзян Італіі.

Нагадаем, што 28 студзеня прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла падпісаў закон, якім уводзіцца базавы даход для малазабяспечаных і зніжаецца пенсійны ўзрост.

Грамадзянскія выплаты могуць дасягаць 500 еўраў на месяц (6000 еўраў на год) для аднаго чалавека, калі сямейныя даходы роўныя нулю. У тым выпадку, калі сям'я арандуе жыллё, то яна можа атрымаць 280 еўраў на месяц кампенсацыі. Для сям'і з трыма дзецьмі, з якіх як мінімум двое непаўналетнія, дапамога можа дасягаць 1050 еўраў на месяц, калі сямейныя даходы роўныя нулю.