Кандыдату ў прэзідэнты Украіны Цімашэнку прапаноўвалі хабар за адмову балатавацца
10- 6.03.2019, 21:17
- 15,953
Затрыманыя двое мужчын.
Праваахоўныя органы затрымалі на спробе подкупу кандыдата ў прэзідэнты Юрыя Цімашэнкі. Пра гэта паінфармавала намесніца кіраўніка ГХР Вольга Варчанка ў Facebook у сераду ўвечары, піша zn.ua.
«Следчыя цэнтральнага апарата ГХР сумесна з Генеральнай пракуратурай і РБУ затрымалі двух чалавек, якія спрабавалі ўручыць грашовыя сродкі (даляры ЗША) у эквіваленце 5 млн грн кандыдату ў Прэзідэнты Украіны Юрыю Цімашэнку за адмову балатавацца. Сам кандыдат у Прэзідэнты некалькі дзён таму пасля спроб паўплываць на яго звярнуўся ў ГПУ», - напісала Варчанка.
Паведамляецца, што асобы затрыманыя паводле артыкула 157 ч 3 (стварэнне перашкодаў ажыццяўленню выбарчага права).
Адзначым, ЦВК зарэгістравала народнага дэпутата Юрыя Уладзіміравіча Цімашэнку кандыдатам у прэзідэнты 6 лютага. Ён балатуецца як самавылучэнец. 17 студзеня парламенцкая фракцыя «Народнага фронту» прыняла пастанову аб выключэнні Юрыя Цімашэнкі з фракцыі за «неаднаразовае парушэнне дысцыпліны, ігнараванне рашэнне фракцыі ў важных палітыка-эканамічных пытаннях». Народны дэпутат Леанід Емец паведаміў, што Цімашэнка выключылі праз яго рашэнне балатавацца ў прэзідэнты.