28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як сацыяльныя сеткі ўплываюць на харчаванне дзяцей

Як сацыяльныя сеткі ўплываюць на харчаванне дзяцей

Даследнікі з Ліверпульскага ўніверсітэта правялі сацыяльны эксперымент.

У эксперыменце ўзялі ўдзел дзеці розных узростаў і вызначылі, што блогеры стымулююць спажыванне каларыйнай ежы, піша «Вокруг света».

У даследаванні псіхолагі спасылаюцца на статыстыку, паводле якой 93 адсоткі дзяцей Вялікабрытаніі ва ўзросце ад васьмі да 11 гадоў выходзяць у інтэрнэт, 77 працэнтаў глядзяць відэа на YouTube, а 18 адсоткаў маюць старонкі ў сацыяльных сетках. Для падлеткаў, чый век вар'іруецца ад 12 да 15 гадоў, гэтыя паказчыкі роўныя 99, 89 і 69 адсоткам адпаведна.

Праз усёабдымны ўплыў інтэрнэту аўтары захацелі даведацца, якую ролю ў гэтым уплыве выконваюць блогеры і ці здольныя яны задаваць тэндэнцыі ў харчаванні. Усяго ў эксперыменце ўдзельнічалі 176 дзяцей ва ўзросце ад дзевяці да 11 гадоў. Іх выпадковым чынам падзялілі на тры групы. Кожная з груп праглядала папулярныя Instagram-старонкі. Усе старонкі згенеравалі штучна, але яны нічым не адрозніваліся ад сапраўдных. Кожны з іх меў каля мільёна падпісчыкаў. Першы блогер захапляўся нездаровай ежай: шакаладам, цукеркамі і іншымі прысмакамі. Другому падабалася здаровая ежа, напрыклад маркоўныя палачкі і вінаград. У запісе трэцяга ўвага прадуктам харчавання зусім не надавалася.

У выніку дзеці з першай групы спажывалі на 26 адсоткаў больш кілакалорый ад здаровай і нездаровай ежы ў параўнанні з дзецьмі трэцяй групы і на 32 адсоткі больш толькі ад нездаровых закусак. Паміж другой і трэцяй групамі розніцы ў спажыванні кілакалорый не назіралася - ні ў агульным значэнні, ні ў дачыненні да здаровай ежы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках