20 верасня 2026, Нядзеля, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: З тэмай пра палітвязняў мы патрапілі ў самы яблычак

4
Павел Севярынец: З тэмай пра палітвязняў мы патрапілі ў самы яблычак
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: SVABODA.ORG

Палітык заявіў, што працягне патрабаваць вызваліць палітвязняў.

Пасля 10-сутачнага арышту 8 сакавіка на волю з менскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў выйшаў сустаршыня аргкамітэта стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец, паведамляе tut.by.

Ён быў затрыманы 26 лютага, калі выйшаў з дому на акцыю салідарнасці з палітвязнямі, якую напярэдадні анансаваў у сацыяльных сетках. У дачыненні да палітыка склалі пратакол паводле артыкула 23.34 КоАП (Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Да суда Севярынец правёў тры ночы ў ізалятары часовага ўтрымання. 1 сакавіка яго прывезлі ў суд Фрунзенскага раёна. Сваёй віны палітык не прызнаў.

«Пасадка за абвяшчэнне акцыі - сведчанне нервовай рэакцыі ўладаў на патрабаванне вызваліць палітвязняў. Наша пазіцыя: хочаце праводзіць Еўрапейскія гульні - вызваляйце людзей. Думаю, з гэтай тэмай мы патрапілі ў самы яблычак. Патрабаванне вызваліць палітвязняў будзе гучаць і ў далейшым, у тым ліку ў дні спаборніцтваў», - заявіў БелаПАН Севярынец.

З ягоных слоў, умовы ўтрымання ў ЦІП былі нядрэнныя, за выключэннем 4 сакавіка, калі адзначаўся Дзень міліцыі. «Забралі матрацы, у камеру падсадзілі чалавека з вошамі. Яго забралі толькі на наступную раніцу», - паведаміў сустаршыня аргкамітэту БХД.

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі адбылася на Кастрычніцкай плошчы ў Менску ўвечары 26 лютага. Яна доўжылася паўгадзіны, у ёй узялі ўдзел блізу дзясятка чалавек, якія прыйшлі на плошчу з партрэтамі Вячаслава Барановіча, Міхаіла Жамчужнага, Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, да акцыі, а таксама пасля яе былі затрыманыя актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў, Арцём Чарняк, Вольга Нікалайчык, Дзмітрый Паліенка, Анастасія Гусева, Мая Навумава, Мікалай Дзядок.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках