Качыньскі: Польшча з'яўляецца і будзе ў будучыні сябрам ЕЗ
- 14.04.2019, 20:34
- 8,186
ФОТА: DZIENNIK POLSKI
Будучыня ЕЗ і пазіцыя Польшчы ў Супольніцтве былі галоўнай тэмай перадвыбарчага сходу «Права і справядлівасць» у Любліне.
На рэгіянальным партыйным сходзе перад травеньскімі выбарамі ў Еўрапейскі парламент лідар «Права і справядлівасьці» Яраслаў Качыньскі выказаўся за ўмацаванне пазіцыі Польшчы ў Еўразвязе, паведамляе «Радыё Польшча».
У сваім выступе былы прэм'ер-міністр Польшчы заявіў, што націск апазіцыі на хутчэйшы пераход краіны на агульнаеўрапейскую валюту еўра не мае пад сабой рацыянальных эканамічных падстаў.
Яраслаў Качыньскі падкрэсліў, што сяброўства Польшчы ў ЕЗ ні ў кога не павінна выклікаць сумненняў, роўна як і пераход на еўра. Лідар «Права і справядлівасьці» заявіў, што прыняць еўра Польшча зможа толькі пасля здабыцця эканамічнай пазіцыі вядучых краін ЕЗ.
«Еўра мы ўвядзём, бо мы ўзялі на сябе такое абавязанне. Мы з'яўляемся і будзем у будучыні сябрамі Еўразвязу. Але Польшча пяройдзе на еўра толькі пасля таго, як узровень эканамічнага развіцця і дабрабыту краіны будзе параўнальны з узроўнем Нямеччыне», - адзначыў у Любліне старшыня кіруючай у Польшчы партыі.
Яраслаў Качыньскі таксама падкрэсліў, што «Права і справядлівасць» адрозніваецца ад апазіцыйнай «Грамадзянскай Платформы» стаўленнем да грамадства, бо ў адрозненне ад сваіх палітычных апанентаў, на першае месца ставіць службу народу, а таксама клопат аб умацаванні пазіцыі Польшчы ў Еўропе і свеце.