23 красавiка 2024, aўторак, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакарчук прагаласаваў: Ворагі - не тыя, хто галасуе не так

3
Вакарчук прагаласаваў: Ворагі - не тыя, хто галасуе не так
СВЯТАСЛАЎ ВАКАРЧУК

Музыка Святаслаў Вакарчук сказаў, што трэба кантраляваць палітыкаў, незалежна ад таго, хто стане прэзідэнтам.

Лідар украінскага музычнага рок-гурта «Акіян Эльзы» Святаслаў Вакарчук прагаласаваў у другім туры выбараў прэзідэнта Украіны, паведамляе liga.net.

«Сёння важна не толькі змяняць краіну, але і захаваць яе. Ворагі - не тыя, хто галасуе не так. Ворагі - тыя, хто хоча знішчыць нашу дзяржаўнасць», - заявіў Вакарчук.

Музыка сказаў, што будзе падтрымліваць уладу на шляху рэфармавання краіны і будзе выступаць катэгарычна супраць, калі гэтага адбывацца не будзе.

«Прадаўжаць кантраляваць палітыкаў, незалежна ад прозвішча будучага прэзідэнта. Каб ён выконваў свае абяцанні, каб ён рабіў тыя рэчы, якія ён абяцаў, каб ён абараняў кожнага ўкраінца. Я асабіста збіраюся рабіць гэта ўсімі магчымымі спосабамі», - заявіў ён.

Вакарчук нагадаў, што «яшчэ некалькі месяцаў таму» абвясціў, што не будзе падтрымліваць афіцыйна ніводнага з кандыдатаў у прэзідэнты.

«Гэта была мая пастанова, бо мяркую, што няма ніводнага кандыдата, чыя праграма цалкам адпавядала б таму, каб я быў гатовы несці за гэта публічную адказнасць. Але тым не менш, мы павінны зрабіць свой выбар і я зрабіў свой выбар свядома», - адзначыў музыка.

Вакарчук сышоў ад адказу на пытанне, ці плануе ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах. Ён сказаў, што не час цяпер пра гэта казаць: «Сёння трэба засяродзіцца на сённяшнім дні, а потым казаць пра будучыню».

«Заўтра іду на ўчастак у вышыванцы. Прыходзьце і вы. Украіна ў нас адна», - напісаў ён учора ў сваім Facebook, дадаўшы хэштэг#голосуюзаУкраїну.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках