25 красавiка 2024, Чацвер, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ва Украіне: калі абвесцяць афіцыйныя вынікі другога тура

2
Выбары ва Украіне: калі абвесцяць афіцыйныя вынікі другога тура
ФОТА: DAY.KYIV.UA

Выбарчыя ўчасткі ва Украіне закрываюцца а 20:00 паводле менскага часу.

Цэнтральная выбарчая камісія пасля закрыцця ўчасткаў для галасавання пачне абвяшчаць афіцыйныя вынікі другога тура выбараў прэзідэнта Украіны, паведамляе nv.ua.

Выбарчыя ўчасткі ва Украіне закрываюцца а 20:00 паводле менскага часу.

Адразу ж пасля гэтага будуць абвешчаныя папярэднія звесткі экзітполаў. Канчатковыя вынікі апублікуюць яшчэ праз дзве гадзіны.

Тым часам на афіцыйным сайце ЦВК па меры падліку галасоў будуць публікаваць афіцыйныя вынікі галасавання другога тура выбараў прэзідэнта Украіны.

Апошні тэрмін абвяшчэння канчатковага выніку волевыяўлення - 1 траўня.

Да 3 чэрвеня новаабраны прэзідэнт павінен прынесці прысягу ў парламенце і ўступіць на пасаду.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках