24 красавiка 2024, Серада, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МКАД абмяжуюць рух транспарту ў сувязі з трэніроўкамі параду

9
На МКАД абмяжуюць рух транспарту ў сувязі з трэніроўкамі параду
ФОТА: ДАІ

Калона тэхнікі паедзе на аэрадром «Ліпкі» 14, 21, 28 траўня і 4, 11 чэрвеня.

У Менску будуць абмяжоўваць рух транспарту ў сувязі з трэніроўкамі параду войскаў Менскага гарнізона на вайсковым аэрадроме «Ліпкі», паведамляе "Менсктранс".

Праезд для асабістага і грамадскага транспарту будзе закрыты па маршруце руху вайсковай тэхнікі: вуліца Заснавальнікаў - вуліца Скарыны - МКАД - аэрадром «Ліпкі», а таксама вуліца Заснавальнікаў - траса Н9067.

Калона тэхнікі паедзе на аэрадром 14, 21, 28 траўня і 4, 11 чэрвеня а 04:50. Вяртацца тэхніка будзе 16, 23, 30 траўня і 6, 13 чэрвеня а 19:50. Калона будзе праходзіць па названым маршруце блізу 30 хвілін.

Падчас руху калоны будуць мяняцца трасы або часова прыпыняцца рух аўтобусных маршрутаў №№25, 27, 34, 64, 86, 145С, 155, 242, 306, 1280-ТК.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках