20 красавiка 2024, Субота, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс Bitcoin усталяваў новы гадавы максімум

5
Курс Bitcoin усталяваў новы гадавы максімум

За апошнія некалькі месяцаў курс крыптавалюты павялічыўся на 159%.

Сярэднярыначны кошт Bitcoin устанавіў новы гадавы максімум у $8846 раніцай 27 траўня. Апошнім разам першая крыптавалюта прадавалася на гэтым узроўні больш за 12 месяцаў таму - 11 траўня 2018 года. За апошнія некалькі месяцаў яе курс павялічыўся на 159%, паведамляе РБК.

На гэты момант доля першай крыптавалюты на рынку лічбавых грошай складае 57,3% пры капіталізацыі актыву ў $154 млрд. Аб'ём таргоў манетай знаходзіцца на адзнацы $30 млрд, за мінулыя дні ён павялічыўся на 43%.

Раней генеральны дырэктар інвестыцыйнай кампаніі Morgan Creek Марк Юска заявіў, што Bitcoin павінен быць у партфелі кожнага інвестара. Экспэрт упэўнены, што ўкладанні ў першую крыптавалюту паводле вынікаў значна перасягнуць S&P500.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках