19 верасня 2026, Субота, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі лядоўня перамагла тэлевізар

7
У Расеі лядоўня перамагла тэлевізар
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА ZDOROVIE.COM

Расейцы стаміліся ад прапаганды.

Машына дзяржаўнай прапаганды, запушчаная ў Расеі на небывалую з часоў СССР магутнасць пасля анэксіі Крыма і разрыву стасункаў з Захадам, захрасла ў змрочным бездарожжы расейскай эканомікі, якая стагнуе, піша finanz.ru.

Хоць дзяржаўныя СМІ і тэлеканалы працягваюць культываваць вобраз вайны і замежнага ворага, апелюючы да базавых інстынктаў і статкавага страху, мабілізаваць масавую свядомасць становіцца ўсё цяжэй: рэйтынг улады спаўзае ўніз разам з узроўнем жыцця, выклікаючы здзіўленне ў Крамлі.

Са звестак УЦВГДа, на травень узровень даверу насельніцтва да правадыра РФ Пуціна абнавіў 12-гадовы мінімум - 31,7%. За год ён страціў 15,7 адсоткавага пункта.

Уяўныя поспехі ў Сірыі, хранічныя ток-шок пра Украіну і канфрантацыя з найбуйнейшымі эканомікамі свету - усе стравы са штодзённага меню федэральных тэлеканалаў паступова страчваюць эфект наркозу для людзей, даходы якіх упалі на 10% і далей падаюць шосты год запар.

«Галоўная прычына - гэта неразуменне, калі нам стане жыць лепш. <...> Гэта значыць: калі пачнуць расці нашы даходы», - патлумачыў напярэдадні вынікі апытання кіраўнік УЦВГД Валерый Фёдараў.

Паводле ягоных слоў, гэта людзей напружвае і нават здзіўляе: вострая фаза крызісу, згодна з Расстат, скончылася ў 2016 годзе, а жыць лепш не стала.

Што да пенсійнай рэформы, то яна «ўсім паказала, што нашы разлікі на тое, што заўтра мы будзем больш зарабляць, у нас будзе лепшая медыцына, лепшая адукацыя, лепшае сацыяльнае забеспячэнне, - вось гэтыя разлікі і чаканні былі перакрэсленыя», заявіў Фёдараў: «Нам сказалі - не, у будучыні мы проста будзем больш працаваць за тыя ж грошы».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках