11 снежня 2019, Серада, 11:01
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Сайдзік: Бакі ў Менску не змаглі прыйсці да агульнага меркавання што да заявы аб «хлебным перамір'і» на Данбасе

4
Сайдзік: Бакі ў Менску не змаглі прыйсці да агульнага меркавання што да заявы аб «хлебным перамір'і» на Данбасе
МАРЦІН САЙДЗІК

Наступнае пасяджэнне кантактнай групы ў Менску пройдзе 2 ліпеня.

Перагаворныя бакі ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе пакуль не прыйшлі да агульнага меркавання адносна «хлебнага перамір'я». Пра гэта пасля пасяджэння групы 19 чэрвеня заявіў журналістам у Менску спецпрадстаўнік АБСЕ ў ТКГ Марцін Сайдзік, піша «Интерфакс-Украина».

«Што да пытання перамір'я. Нягледзячы на відавочную зацікаўленасць бакоў у так званым хлебным перамір'і, яны, на жаль, сёння не змаглі прыйсці да агульнага меркавання па тэксце сумеснай заявы. Я спадзяюся, што мы яго дасягнём наступным разам або да наступнага разу», - сказаў дыпламат.

Ён падкрэсліў, што перамір'е і супрацьмінная дзейнасць неабходныя грамадзянскаму насельніцтву Данбаса.

Наступнае пасяджэнне кантактнай групы ў Менску пройдзе 2 ліпеня.

У 2014 годзе, адразу пасля анэксіі Крыма, на ўсходзе Украіны Расея пачала ўзброеную агрэсію. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны з аднаго боку і расейскім войскам і баевікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей, з другога. Афіцыйна РФ не прызнае свайго ўварвання ва Украіну, нягледзячы на выстаўленыя Украінай факты і доказы.

У зоне канфлікту перыядычна аб'яўляюць перамір'я. Апоўначы 18 красавіка 2019 года Украіна ў аднабаковым парадку ўвяла рэжым спынення агню на Данбасе, баевікі парушылі яго ў першы ж дзень.

3 чэрвеня кіраўнік украінскай дэлегацыі на перамовах у Менску Леанід Кучма паведаміў, што Украіна будзе ініцыяваць спыненне агню на Данбасе на час жніва.

Паводле вынікаў паседжання 5 чэрвеня Кучма заявіў, што трохбаковая кантактная група павінна да 19 чэрвеня распрацаваць прапановы па забеспячэнні ўстанаўлення перамір'я ў зоне канфлікту, у якіх будзе прапісаная забарона на вядзенне ў адказ агню. На наступны дзень ён растлумачыў, што пад словамі «не страляць у адказ» меў на ўвазе не адкрываць агонь у адказ на абстрэлы, якія баевікі вядуць з жылых кварталаў або іншых месцаў, дзе могуць пацярпець мірныя жыхары.

Паводле вынікаў пасяджэння кантактнай групы 19 чэрвеня прэс-сакратарка Кучмы Дарка Оліфер паведаміла, што падгрупе бяспекі даручылі прапрацаваць падрыхтоўку да «хлебнага перамір'я».