Фотафакт: У Маладзечне з'явіўся мурал з Гадзілай у вышыванцы
5- 2.06.2019, 20:38
- 16,577
Твор называецца «Поклiк да вытокаў».
Менскі мастак Максім Восіпаў апублікаваў у фэйсбуку фота незвычайнага графіці, якое ён зрабіў на сцяне гандлёвага павільёна на рынку ў Маладзечне. Твор называецца «Поклiк да вытокаў», піша nn.by.
Тлумачачы задуму, аўтар кажа, што імя монстра - Гадзіла - гучыць вельмі «па-нашаму»: «Гэтая праца была натхнёная тымі, хто бясконца заклікае нас адраджаць і шанаваць разнастайныя традыцыі не вельмі ўдаючыся, навошта, уласна, нам яны цяпер патрэбныя».

Са слоў Максіма Восіпава, «Гадзіла ў традыцыйным беларускім строі заклікае паважаць традыцыі натоўп, складзены з персанажаў хрэстаматыйных карцін Іванова, Пярова і Брулова».

Мастак робіць выснову: калі чалавек не можа выразна растлумачыць, для чаго яму патрэбна сёння тая ці іншая традыцыя, нават не абавязкова нацыянальная, то яе «цалкам можна зліць».
«Я, напрыклад, ведаю, навошта я выкарыстоўваю матывы «маляваных дываноў» [Алены Кіш], - піша ён. - У першую чаргу, гэта выдатная візуальная прынада».
Максім Восіпаў пераасэнсоўвае эстэтыку беларускіх размаляваных дываноў даўно - вось, напрыклад, мурал, які ён намаляваў у Чарэі Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці:

Таксама ён стварыў цыкл размаляваных дываноў «адсябяціну», у якіх спалучаюцца матывы Алены Кіш з творамі сусветнай мастацкай класікі:
