24 красавiка 2024, Серада, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь апынулася на парозе новай дэвальвацыі?

40
Беларусь апынулася на парозе новай дэвальвацыі?

Заробак «па пяцьсот» за Лукашэнкам - нязбытная мара.

Праблема нізкай эфектыўнасці работы дзяржаўных арганізацый на парадку дня стаіць даўно. Незалежныя экспэрты ўпэўненыя, што выхадам з сітуацыі можа стаць рэфармаванне дзяржсектара. Аднак, беларускія ўлады з рэформамі не спяшаюцца, піша «Ежедневник».

Між тым на семінары «(Пера)ацэнка ролі дзяржаўных прадпрыемстваў у Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе», які адбылася ў Менску, прадстаўнікі МВФ зноў звярнулі ўвагу на праблемы беларускага дзяржсектара.

Згодна з інфармацыяй МВФ, у Беларусі 380 дзяржпрадпрыемстваў на мільён чалавек, у Славеніі і Харватыі - каля 260, у Расеі - 220, у Латвіі і Літве - менш за 50. Было таксама адзначана, што дзяржпрадпрыемствы ва ўсіх краінах ЦУЕ (у тым ліку і ў Беларусі ) маюць больш нізкую прадукцыйнасць, чым прыватныя.

Таму МВФ рэкамендуе правесці дыягностыку дзяржсектара і ацаніць у цэлым роля дзяржуласнасці, і якія мэты яна выконвае ў краіне.

Міністр фінансаў Максім Ермаловіч пагадзіўся з тым, што на праблему неэфектыўных прадпрыемстваў вочы заплюшчваць нельга.

«Мы маем намер замарозіць выдадзеныя дзяржаўныя гарантыі для прадпрыемстваў. Будзе скарачацца і прамая падтрымка ў выглядзе субсідый на патанненне адсоткавых ставак. Застанецца толькі падтрымка экспарту», - сказаў ён.

Трэба мяняць матывацыю для дзяржпрадпрыемстваў

Генеральны дырэктар Бізнэс-школы ІПМ Павел Данэйка, разважаючы аб эфектыўнасці дзяржаўнага сектара, паспрабаваў абгрунтаваць, чаму сістэма кіравання дзяржкампаній менш эфектыўная, чым у прыватных кампаніях.

«Уся сістэма кіравання складаецца з двух набораў інструментаў: пугі і перніка. У Беларусі для дзяржкампаній велізарная пуга і вельмі маленькі пернік. Калі ты парушыў што-небудзь ці не выканаў нешта, пакаранне адназначна будзе, але калі ты зрабіў нешта пазітыўнае для кампаніі, нават не факт, што табе скажуць дзякуй», - сказаў ён.

Экспэрт мяркуе, што ў сувязі з гэтым трэба змяніць саму сістэму матывацыі для дзяржсектара, інакш дасягнуць пазітыўных вынікаў не атрымаецца.

Чаму патрэбна рэструктурызацыя дзяржсектара?

У ходзе дыскусіі было закранута і пытанне аб рэструктурызацыі беларускага дзяржсектара. Неабходнасць рэфармавання, рэструктурызацыі дзяржпрадпрыемстваў незалежныя экспэрты тлумачаць тым, што дзяржсектар у тым выглядзе, якім ён ёсць сёння, не мае перспектыў.

«Калі ў Беларусі не правесці рэструктурызацыі, у Беларусі будзе ісці нарошчванне ўнутранай запазычанасці, што непазбежна прывядзе да дэвальвацыі. А чарговая дэвальвацыя з'есць 500 даляраў сярэдняга заробку», - адзначыў Данэйка.

Ён звярнуў увагу, што сацыяльна-палітычныя наступствы ў такой сітуацыі будуць значна большыя, чым ад правядзення рэструктурызацыі дзяржсектара.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках