18 траўня 2024, Субота, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея высылае нямецкага студэнта праз інтэрв'ю

8
Расея высылае нямецкага студэнта праз інтэрв'ю
ЛУКАС ЛАТЦ

Лукас Латц напісаў артыкул для нямецкай газеты пра пратэст супраць планаў аднаго расейскага алігарха.

"Студэнт з Бэрліна, які знаходзіўся ў Санкт-Пецярбургу, напісаў для нямецкай газеты артыкул пра экаактывістаў і іх пратэст супраць планаў аднаго алігарха. У сувязі з гэтым да студэнта прыйшлі з паліцыі - і цяпер яму давялося пакінуць краіну", - паведамляе нямецкае выданне Die Welt (пераклад - inopressa.ru).

У красавіку гэтага года Лукас Латц апублікаваў на навінавым сайце штотыднёвай газеты Jungle World крытычны тэкст аб планах кампаніі РМК алігарха Ігара Алтушкіна. РМК мае намер адкрыць паблізу Чэлябінска горна-узбагачальны камбінат. Латц быў на месцы, размаўляў з прысутнымі, якія хвалююцца пра навакольнае асяроддзе, зрабіў фатаграфіі, піша аўтар артыкула Філіп Фрытц.

"Калі б на момант публікацыі артыкула Латц быў у Нямеччыне, усё гэта, магчыма, не мела б ніякіх наступстваў для яго. (...) Аднак да 17 чэрвеня ён быў у Расеі, будучы зарэгістраваным у якасці студэнта паводле абмену на філалагічным факультэце СПБДУ. (...) Латца адлічылі і яму давялося раней часу пакінуць Расею - ягоная віза была сапраўдная яшчэ да 30 чэрвеня", - гаворыцца ў артыкуле.

"Расейскія ўлады абвінавацілі яго ў тым, што ў яго была толькі студэнцкая, а не працоўная віза. Ён нібыта нелегальна займаўся журналісцкай дзейнасцю. У адказ на запыт Die Welt СПБДУ паказвае на інфармацыю на сайце ўніверсітэта і пратакол аб акадэмічным абмене, падпісаны са Свабодным універсітэтам Бэрліна, (...) паводле якога Латц не мог працаваць журналістам. Аднак пратакол, падпісаны двума ўніверсітэтамі, дзейнічае толькі з 20 лістапада 2018 года. На той момант Латц ужо быў у Расеі і не меў магчымасці прачытаць яго да ўезду ў краіну. Сам ён кажа, што праводзіў інтэрв'ю ў рамках даследавання для сваёй выпускной работы, а затым дадаткова апублікаваў журналісцкі тэкст у Нямеччыне", - адзначае выданне.

"У кожным выпадку расейскія ўлады грубым чынам пазбавіліся ад непажаданага замежнага студэнта, - паказвае Фрытц. - 28 траўня, праз больш чым чатыры тыдні пасля таго, як Латц апублікаваў свой тэкст пра пратэст у Чэлябінску, у Санкт-Пецярбургу да яго ў інтэрнат прыйшлі два супрацоўнікі паліцыі. (...) Паліцыянты проста зайшлі на кухню, толькі адзін з іх паказаў пасведчанне. Латц, як распавёў ён Die Welt, быў шакаваны і напалоханы. (...) Паліцыянты патлумачылі яму ўсю сур'ёзнасць сітуацыі. З іхніх слоў , ён незаконна праводзіў інтэрв'ю. (...) "Пра артыкул тады гаворка яшчэ не ішла, - кажа Латц, - толькі аб інтэрв'ю, якое я праводзіў ".

Латц падпісаў прадстаўленыя паліцэйскімі пратаколы, што стала свайго кшталту прызнаннем віны і ва "ўладаў з'явілася ідэальная падстава выслаць яго з краіны", адзначае выданне. "Я баяўся, яны мне стоена пагражалі, - кажа Латц. - Мяне маглі арыштаваць". "Правядзенне інтэрв'ю не павінна быць злачынствам", - упэўнены студэнт.

Найбліжэйшымі днямі справай Латца зоймецца Свабодны універсітэт Бэрліна, піша Die Welt.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках