18 траўня 2024, Субота, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аюб Ціціеў выйшаў на волю

Аюб Ціціеў выйшаў на волю
ФОТА: ПЫТКАМ_НЕТ/FACEBOOK

Пасля вызвалення праваабаронца адмовіўся працаваць у Чачэніі.

21 чэрвеня кіраўнік грозненскага аддзялення праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюб Ціціеў, асуджаны на чатыры гады калоніі-пасялення паводле абвінавачвання ў захоўванні наркотыкаў, выйшаў на свабоду, паведаміла прэс-служба «Мемарыялу».

«Набыла моц пастанова Шалінскага гарадскога суда, які 10 чэрвеня задаволіў хадайніцтва праваабаронцы аб умоўна-датэрміновым вызваленні. Са слоў Ціціева, ён адчувае сябе добра. У адказ на пытанне, ці прадоўжыць займацца праваабарончай дзейнасцю, сказаў, што ён і не спыняў», - распавялі ў прэс-службе.

Ціціеў заявіў РБК, што не плануе далей працаваць у Чачэніі, але будзе займацца праваабарончай дзейнасцю ў іншым рэгіёне.

«У Чачэніі я баюся каго-небудзь узяць на працу, прасіць людзей займацца гэтай дзейнасцю. А аднаму тут цяжка будзе. Ніякай страхоўкі няма, таму я не хачу рызыкаваць калегамі», - дадаў ён.

9 студзеня 2018 года паліцыянты спынілі аўтамабіль кіраўніка грозненскага аддзялення праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Ціціева для надгляду, падчас якога канфіскавалі з салона «палімерны пакет з рэчывам расліннага паходжання, са спецыфічным пахам марыхуаны, вагой прыкладна 180 грамаў». Праваабаронцу затрымалі.

11 студзеня 2018 года Ціціевут выставілі абвінавачванне ў захоўванні наркотыкаў у значным аб’ёме (ч.2 арт.228 Крымінальнага кодэкса РФ). Праваабаронца заявіў, што пакет з марыхуанай пад пасажырскае сядзенне ягонага аўтамабіля падкінуў паліцыянт.

18 сакавіка 2019 года суд горада Шалі ў Чачэніі прысудзіў Ціціева да чатырох гадоў калоніі-пасялення.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках