25 траўня 2024, Субота, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венецыянская камісія зрабіла высновы аб крызісе ў Малдове

1
Венецыянская камісія зрабіла высновы аб крызісе ў Малдове

Камісія раскрытыкавала пастанову Канстытуцыйнага суда Малдовы.

Венецыянская камісія пры Радзе Еўропы зрабіла высновы аб пастанове Канстытуцыйнага суда Малдовы, які наважыў распусціць парламент 9 чэрвеня, паведамляе rbc.ua.

Меркаванне камісіі было падрыхтаванае на просьбу генеральнага сакратара Рады Еўропы Турб'ерна Ягланда пасля палітычных падзей у Малдове і пастаноў Канстытуцыйнага суда.

Экспэрты Камісіі мяркуюць, што не было ніякіх умоў для роспуску парламента ў перыяд 7-8 чэрвеня.

«У сувязі з пастановамі Канстытуцыйнага суда ад 8 і 9 чэрвеня Венецыянская камісія адзначае, што працэсуальныя правы прэзідэнта і парламента сур'ёзна пацярпелі праз вялікую колькасць і хуткасць вынясення пастаноў у вельмі далікатных выпадках са значнымі наступствамі для дзяржаўных устаноў. Ні прэзідэнт, ні парламент не прысутнічалі і не мелі магчымасці прадставіць свае аргументы ў судзе», - гаворыцца ў паведамленні.

Больш за тое, экспэрты ў канстытуцыйным праве адзначаюць, што нішто не ўказвала на тое, што сітуацыя ў краіне ў той час была надзвычайнай, нягледзячы на хуткае заканчэнне трохмесячнага тэрміну. «Наадварот, яны паказваюць на тое, што падзеі ў парламенце развіваліся такім чынам, што дадатковы час прывядзе да развязання крызісу шляхам фармавання новага ўрада», - гаворыцца ў камюніке Венецыянскай камісіі.

Нагадаем, КС Малдовы 7, 8 і 9 чэрвеня вынес некалькі пастаноў: аб заканчэнні тэрмінаў фармавання парламенцкай кааліцыі і зацвярджэнні ўрада, аб часовым зняцці з пасады прэзідэнта, аб роспуску парламента і прызначэнні датэрміновых парламенцкіх выбараў. Аднак затым ён скасаваў гэтыя пастановы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках