19 красавiка 2024, Пятніца, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нафтан» заявіў, што пачаў атрымліваць чыстую нафту па «Дружбе»

1
«Нафтан» заявіў, што пачаў атрымліваць чыстую нафту па «Дружбе»

Распачатыя работы для ачысткі нафтаправода Унеча-Полацк-2.

«Полацктранснафта Дружба» пачала прымаць для нафтаперапрацоўчага завода «Нафтан» чыстую расейскую нафту. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні полацкага прадпрыемства.

«З 4 ліпеня 2019 года ў ачышчаным магістральным нафтаправодзе Унеча-Полацк-1 забяспечваецца адгрузка нафты на ААТ Нафтан». Пачатыя работы для ачысткі магістральнага нафтаправода Унеча-Полацк-2», гаворыцца ў паведамленні.

Раней «брудная» нафта з нафтаправода Унеча-Полацк-1 была выцесненая рэверсам па нафтаправодзе Сургут-Полацк у Расейскую Федэрацыю.

3 ліпеня партыя нафты якасці, якая адпавядае дзяржаўнаму стандарту, разам з раздзяляльнай прыладай паступіла на лінейную вытворча-дыспетчарскую станцыю «Полацк» ААТ «Полацктранснафта Дружба».

Чыстая расейская нафта адпавядае стандарту, што пацверджана акрэдытаванай лабараторыяй, падкрэслілі на прадпрыемстве.

Як нагадвае tut.by, 19 красавіка «Белнафтахім» заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расейскай нафты, якая паступае транзітам на адцінак магістральнага нафтаправода «Гомельтранснафта Дружба». Змест хлорарганічных злучэнняў у нафты перавышаў у дзесяткі разоў гранічныя значэнні стандарту. У выніку пастаўкі нафты на два беларускія НПЗ былі абмежаваныя. Чыстая нафта стала паступаць на мяжу Беларусі па нафтаправодзе «Дружба» 2 траўня. Першым чыстую сыравіну стаў перапрацоўваць Мазырскі НПЗ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках