«Лукашэнка павінен быў выступіць хоць бы са спачуваннямі»
45- 5.07.2019, 21:29
- 32,584
Як менчукі ставяцца да таго, што дыктатар ніяк не пракаментаваў выбух на салют 3 ліпеня.
У Менску на 3 ліпеня, падчас салюту адбыўся выбух. У выніку адна жанчына загінула, 9 чалавек былі параненыя. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу. Дагэтуль Лукашэнка ніяк не пракаментаваў здарэнне. Карэспандэнты «Белсату» выйшлі на вуліцы Менска і запыталіся ў людзей, ці павінен Лукашэнка выказаць спачуванні ахвярам крывавага салюту?
– Другі раз у нас адбываецца надзвычайнае здарэнне. І праверкі, і не праверкі – гэта проста нейкая безадказнасць. А тое, што прэзідэнт не выступіў, – проста дзіўна, шчыра кажучы.
– Я думаю, што не. Ну, па-першае, гэта справа прафесіяналаў, і кожны мусіць адказваць за сваю справу, за сваю зону адказнасці. Лукашэнка – прэзідэнт, і ён мусіць адказваць за сваю ролю. А за гэта, тое, што адбылося 3 ліпеня, – мусяць адказваць адпаведныя органы.
– Я думаю, не. Ну, навошта? Не, ён жа адказваў за тое, што запускаюць салюты, і як запускаюць. Там былі пэўныя асобы, адказныя за гэта.
– Прынамсі выступіць ад імя арганізатараў. Бо, як мы ўсе ведаем, ён у нас адзін арганізатар, гэта ягоныя гульні, ягоны парад, ягоны салют, і г. д. Выступіць хаця б са спачуваннямі, выказаць нейкія пачуцці свае, эмоцыі.
– Крыху напружвае ягоная незацікаўленасць. Бо лічыцца, што ў прэзідэнта шмат спраў. Слушна. Шмат розных сустрэчаў, дамоваў. Але ж гэта вельмі істотна, гэта надзённае, калі гаворка ідзе пра беларускі народ – для яго гэта мусіць быць першачарговае.