12 жнiўня 2026, Серада, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі дамовіліся пра новы ўрад

У Італіі дамовіліся пра новы ўрад
Джузэпэ Контэ

Джузэпэ Контэ застанецца прэм'ер-міністрам.

Пра гэта заявіў кіраўнік Руху пяці зорак Луіджы Дзі Маё пасля сустрэчы з прэзідэнтам Італіі, паведамляе Reuters.

З ягоных слоў, было вырашана, што Джузэпэ Контэ застанецца прэм'ер-міністрам.

«Палітычнае пагадненне з Дэмакратычнай партыяй заключаецца ў тым, што Контэ варта пакінуць мандат прэм'ер-міністра, каб паспрабаваць сфармаваць доўгатэрміновы ўрад», - сказаў Дзі Маё.

Нагадаем, што 20 жніўня прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ абвясціў пра адстаўку пасля таго, як віцэ-прэм'ер Матэа Сальвіні паставіў пытанне аб даверы ўраду.

Стасункі паміж партнёрамі ў кааліцыі Лігай Поўначы і Рухам пяці зорак істотна пагоршыліся падчас выбарчай кампаніі ў Еўрапарламент.

На еўрапейскіх выбарах Ліга Поўначы абагнала партнёраў у кааліцыі з 34% галасоў, спарадзіўшы чуткі пра тое, што лідар Лігі Матэа Сальвіні можа адмовіцца ад кааліцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках