24 красавiка 2024, Серада, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія ўлады зноў рыхтуюцца заблакаваць Telegram

12
Расейскія ўлады зноў рыхтуюцца заблакаваць Telegram
КАРЫКАТУРА: СЯРГЕЙ ЕЛКІН

У верасні будзе пратэставанае новае абсталяванне для блакавання мэсэнджара.

У Цюмені да канца верасня запланаваныя выпрабаванні блакавальнікаў мэсэнджара Telegram. Агенцтва Reuters паведаміла са спасылкай на дзве крыніцы ў сферы тэлекамунікацыі, што абсталяванне будзе праверанае на карыстальніках, паведамляе svoboda.org.

Спробы заблакаваць мэсэнджар Telegram былі зроблены ў Расеі ўпершыню ў красавіку 2018 года. Як адзначае «Новая газета», мэсэнджар дагэтуль даступны расейскім карыстальнікам.

Тэставанне павінна завяршыцца да заканчэння гэтага месяца. Прадстаўнікі МТС, «Мегафона», «Вымпелкома», Tele2 і «Ростелекома» ад каментароў ухіліліся. Раскамнагляд на запыт агенцтва Reuters не адказаў.

Увесну 2018 года суд у Маскве пастанавіў неадкладна заблакаваць Telegram. Такое рашэнне было прынятае пасля таго, як мэсэнджар адмовіўся даць ФСБ Расеі ключы шыфравання ад перапіскі карыстальнікаў, спаслаўшыся на гарантаваную Канстытуцыяй таямніцу перапіскі. У той жа дзень Раскамнагляд унёс мэсэнджар у рэестр забароненых на тэрыторыі Расеі сайтаў.

Стваральнік і ўласнік Telegram Павел Дураў заявіў, што мэсэнджар працягне працаваць з дапамогай убудаваных метадаў абыходу блакаванняў і VPN.

Са слоў гэтай жа крыніцы, абсталяванне ўяўляе з сябе праграмна-апаратны комплекс расейскага вытворцы РДП.ру, у якім дзяржаўнаму Ростелекому належыць 15%. У сакавіку расейскія СМІ пісалі, што рашэнне РДП.ру было прызнанае самым эфектыўным падчас лабараторнага эксперыменту.

Прадстаўнікі найбуйнейшых расейскіх аператараў МТС, Мегафона, Вымпелкома, Tele2 і Ростелекома адмовіліся ад каментароў.

Прэс-сакратар Раскамнагляду Вадзім Ампялонскі не адказаў на запыт Рейтер. Прадстаўнік РДП.ру сказаў, што не ведае, дзе менавіта тэстуецца абсталяванне кампаніі.

Устаноўка такога абсталявання магчымая ў рамках закона, накіраванага нібыта на абарону расейскага сегмента інтэрнэту і які ўваходзіць у дзеянне 1 лістапада. Згодна з патрабаваннямі закона, усе аператары сувязі РФ абавязаныя ўсталяваць на сваіх сетках тэхнічныя сродкі, у тым ліку DPI - Deep Packet Inspection, сістэму глыбокай фільтрацыі трафіку.

Абсталяванне павінна вызначаць крыніцу перадаванага трафіку, а таксама валодаць магчымасцю абмежаваць доступ да рэсурсаў з забароненай інфармацыяй не толькі па сеткавых адрасах, але і шляхам забароны пропуску трафіку, які праходзіць, гаворыцца ў дакуменце.

Кіраўнік Раскамнагляду Аляксандр Жараў у інтэрв'ю расейскім агенцтвам у чэрвені казаў, што яго ведамства рыхтуе вялікі эксперымент на некалькіх сетках аператараў сувязі. Ён адзначаў, што зможа назваць кошт і характарыстыкі абсталявання ў кастрычніку.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках