23 красавiка 2024, aўторак, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заклад Зяленскага і мэра Дняпра Філатава працягваецца

4
Заклад Зяленскага і мэра Дняпра Філатава працягваецца
БАРЫС ФІЛАТАЎ

Спецыялісты заявілі, што з мостам ва ўкраінскім горадзе, які стаў прадметам закладу, могуць быць праблемы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі праінспектаваў Цэнтральны мост у Дняпры, на рамонт якога ён паспрачаўся з мэрам горада Барысам Філатавым.

Як паведамляе «Интерфакс-Украина», пасля інспекцыі моста ўкраінскі прэзідэнт пагутарыў са спецыялістамі ў будаўнічай галіне.

«Мост, тое — што я бачу, мы па ім ехалі, - мост зроблены ў належныя тэрміны. Але яго якасць не можам зараз пацвердзіць. Калі можна - спадар мэр перадасць мне матэрыялы, я звярнуся да спецыяльнай камісіі - хай прыязджае і прымае. Я разбяруся, убачу якасць. Дайце мне нейкі час для справядлівага рашэння», - сказаў Зяленскі.

У сваю чаргу, падкрэсліў Філатаў, што ездзіць па мосце бяспечна.

На пытанне журналістаў пра вынікі закладу Зяленскі і Філатаў адказалі амаль адначасова: «Заклад працягваецца».

Нагадаем, што 12 ліпеня Уладзімір Зяленскі і Барыс Філатаў дамовіліся, што апошні падасць у адстаўку, калі цэнтральны мост горада не будзе адрамантаваны да 14 верасня.

Пазней мэр Дняпра патлумачыў заклад з прэзідэнтам аб рамонце моста сваёй азартнасцю.

Філатаў дадаў, што ў выпадку перамогі Зяленскі павінен прыехаць у Дняпро на Дзень горада (14 верасня) і яны «вып'юць па чарцы».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках