20 красавiка 2024, Субота, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Камчатцы адбылася выцечка нафты

6
На Камчатцы адбылася выцечка нафты
ФОТА: YOLA_LA / INSTAGRAM

Эколагі і мясцовыя жыхары паведамляюць пра экалагічную катастрофу.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Расейскай службы ВВС.

Следчы камітэт у суботу абвесціў аб праверцы інфармацыі пра масавую гібель марскіх жывёлаў на некалькіх пляжах Камчацкага краю.

«Паводле папярэдніх звестак следства, гібель марскіх насельнікаў адбылася праз траплянне ў прыбярэжныя воды Ціхага акіяна падвышанай канцэнтрацыі нафтавых вуглевадародаў і фенолаў ад нявызначанай крыніцы ў раёне бухтаў Малая, Сярэдняя і Вялікая Лагерная. Таксама марская вада змяніла колер», – гаворыцца ў паведамленні следчага камітэта.

Першыя паведамленні пра забруджванне вады ў раёне Петрапаўлаўска-Камчацкага і вялікі лік мёртвых жывёлаў сталі паступаць яшчэ ў пачатку тыдня. Мясцовыя жыхары і турысты пісалі пра пагаршэнне зроку, пяршэнне ў горле, млоснасць і іншыя сімптомы, якія ўзнікалі пасля купання і не праходзілі некалькі тыдняў.

Нафтапрадукты і фенол выяўленыя ў прыбярэжнай вадзе ля Халактырскага пляжу ў Камчацкім краі, прыкметы забруджвання таксама выяўленыя яшчэ на трох адрэзках акваторыі Авачынскага заліва, паведаміла Мінпрыроды Камчацкага краю ў пятніцу.

«Паводле атрыманых удакладненых звестак, пацверджанае павышэнне прыкладна ў 2,5 разы ў феноле і ў 3,6 разы ў нафтапрадуктах», – сказаў часовы выканаўца абавязкаў кіраўніка Мінпрыроды Камчаткі Аляксей Кумаркоў.

Прычына забруджвання да гэтага часу няясная. Кумаркоў у пятніцу сказаў, што прычынай мог стаць скід льяльных водаў або нафтапрадуктаў з праходзілых судоў.

Крыніца выдання Медуза, блізкая да ўрада Камчацкага краю, расказала, што забруджванне магло адбыцца праз вайскоўцаў, якія вылілі адкіды ў раку. Мінабароны аспрэчвае датычнасць да інцыдэнту.

У прэс-службе Ціхаакіянскага флоту адзначылі, што інфармацыя пра тое, што флот звязаны з забруджваннем акіянічнай вады ў раёне пляжа, не адпавядае рэчаіснасці. Установа падкрэсліла, што гэтыя звесткі распаўсюджваюць замежныя арганізацыі.

«Грынпіс» назваў тое, што адбылося, экалагічнай катастрофай і абвясціў, што выправіць на месца экспедыцыю для расследавання.

Мясцовыя жыхары, а таксама вядомыя асобы тут жа сталі публікаваць у інтэрнэце пасты з пацвярджэннем маштабных забруджванняў.

Wyświetl ten post na Instagramie.

На видосах – Камчатка прямо сейчас. На фото в респираторе – Антон Морозов @snowave_kamchatka, тот самый серфер из нашего выпуска про Камчатку, который вместе с друзьями превратил Халактырский пляж в мировую достопримечательность. Вот что он пишет: «Еще 3 недели назад все после серфинга начали испытывать странные неприятные симптомы. Помутнение, сухость, боль и ощущение пленки на глазах. Першило горло, отекали и садились связки. Вкус океана – горький, не соленый, совершенно непривычный. Спустя время у нас – человек 20, проживающих в лагере, кто катает часто, – случилось отравление. Решили, что кишечная инфекция. И параллели не проводили. Было странно, но вода была вроде прозрачной, мы списывали это на возможные аллергические реакции на планктон или другие естественные биологические процессы и ждали прогнозируемого шторма. Была надежда, что с ним все это пройдет. Но это оказалось началом. В понедельник информация вышла в сеть. Власти отправили специалистов брать пробы. Вода становилась все более странной, мутной, густой. Из разных концов побережья приходили фото и видео, на которых – горы мертвых обитателей повсюду. Предварительные результаты проб показали превышение нефтепродуктов в 4 раза и фенола в 2 раза. Вчера и сегодня многие начали спешно уезжать с океана. Симптомы появляются даже без контакта с водой. Каждый час приходит новая информация и недавно получили от Greenpeace спутниковые снимки реки, которая впадает в океан, и которая, очевидно, и принесла смерть всему живому. Снимки в хронологии 1, 9, 24 сентября показывают, что 9-го числа река уже выливала тоннами отраву в океан. Получается, прошел уже почти месяц. Никакой реакции по предотвращению катастрофы и спасению ситуации не было. Вероятно, если бы ответственные за это событие люди были мужественней и заявили о своем промахе и начали спасательные операции – масштабы этого можно было держать под контролем. Но уже месяц из реки изливается яд, который убивает все вокруг». (Первое видео – пятно в океане, третье – просто жуть)

Post udostępniony przez Юрий Дудь (@yurydud)

У той самы час Мінпрыроды Камчацкага краю ў суботу апублікавала кадры, на якіх бачны чысты пляж, а марская вада звычайнага колеру.

Wyświetl ten post na Instagramie.

Халактырский пляж в данный момент. Цвет воды нормальный, запах воздуха обычный, пляж совершенно чистый. Утром инспектора природного парка "Налычево" посмотрели прибрежную зону ООПТ - ничего аномального не зафиксировано. Сотрудники МЧС обследуют берег пляжа на всем его протяжении на квадроциклах с применением БПЛА. Параллельно группа выехала на Малую Лагерную. Кроме того продолжается отбор проб воды специалистами Росприроднадзора, Роспотребнадзора, УГМС. Источник: @minprir_kamchatka #халактырскийпляж #экологиякамчатки

Post udostępniony przez Официальная страница (@kamgov)

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках