29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекару Марадоны выставілі абвінавачванне ў ненаўмысным забойстве

7
Лекару Марадоны выставілі абвінавачванне ў ненаўмысным забойстве

У Аргентыне распачалі крымінальную справу паводле факту смерці футбаліста.

Пракуратура Аргенціны выставіла абвінавачванне ў справе аб смерці футбаліста Дыега Марадоны ягонаму асабоваму лекару 39-гадоваму Леапольду Луке.

Пра гэта паведамляе «Новое время» са спасылкай на тэлеканал Todo Noticias.

Медыка падазраюць у ненаўмысным забойстве, ненаданні дапамогі і адпусканні хворага без нагляду. Расследаванне пачалі пасля сведчанняў дачок Марадоны, якія засумняваліся ў дзеяннях і кваліфікацыі Луке і папрасілі даведацца пра падрабязнасці аб лячэнні і прэпаратах, прызначаных футбалісту на працягу апошніх тыдняў.

Паліцыя правяла ператрусы ў доме і працоўным кабінеце лекара ў рамках расследавання. Адтуль канфіскавалі мабільныя тэлефоны, кампутары і медыцынскую дакументацыю, у тым ліку гісторыю хваробы Марадоны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках