19 красавiка 2024, Пятніца, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусу за харчаванне ў ІЧУ даслалі рахунак, як у рэстаране

27
Беларусу за харчаванне ў ІЧУ даслалі рахунак, як у рэстаране
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Сваякі абураныя арыфметыкай Столінскага РАУС.

Жыхару Берасця Ціхану Журакачу прыйшоў ліст са Столінскага РАУС за подпісам намесніка кіраўніка С. Тропца з патрабаваннем выплаціць запазычанасць за харчаванне ў ізалятары часовага ўтрымання – 135 рублёў, з разліку 13 руб. 50 капеек за дзень, паведамляе media-polesye.by.

18-гадовы хлопец быў пакараны паводле арт 23.34 КаАП РБ «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» і прызначаныя яму 10 дзён адміністрацыйнага арышту адбываў у ІЧУ Столінскага РАУС.

Калі сваякі прывезлі яму перадачу, у ІЧУ прыняць яе адмовіліся. Запатрабавалі спачатку аплаціць выдаткі на харчаванне. І назвалі суму: 337 рублёў 50 капеек. Яна была аплачаная двума плацяжамі: 50 рублёў і 287 рублёў 50 капеек. Копіі квітанцый ёсць.

А пасля вызвалення Ціхану выдалі яшчэ адзін рахунак, ужо на 135 рублёў.

Такім чынам, калі ўсе тры сумы скласці, то кармленне ў ІЧУ Столінскага РАУС Берасцейцу Ціхану Журакачу абыдзецца на 472 рублі 50 капеек. Атрымліваецца, што за дзень ежы ён з'ядаў на 47 рублёў 25 капеек.

Сваякі абураныя такой арыфметыкай і падзяліліся гэтай інфармацыяй з праваабаронцамі. Тыя ў сваю чаргу раяць ім звярнуцца з заявай у пракуратуру з просьбай растлумачыць чаму ў ІЧУ Столінскага РАУС такое дарагое меню?

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках