19 траўня 2024, Нядзеля, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У таракана няма грошай на чэмпіянат свету па хакеі

18
У таракана няма грошай на чэмпіянат свету па хакеі
ФОТА: GETTY IMAGES

З'явіўся ліст пра тое, што рэжым не будзе выдзяляць бюджэтныя грошы на ЧС-2021.

Тэлеграм-канал Нехта апублікаваў ліст на адрас міністра спорту Беларусі Сяргея Кавальчука, кіраўніка ФХБ Дзмітрыя Баскава, міністра фінансаў Юрыя Селіверстава, НАК Беларусі і кіраўніцтву аргкамітэта чэмпіянату свету за подпісам віцэ-прэм'ера Ігара Петрышэнкі пра тое, што дзяржава не плануе выдзяляць бюджэтныя сродкі на ЧС -2021.

У лісце паведамляецца пра выпрацоўку аргументаванага абгрунтавання па фінансах, што запытваюцца, і крыніцах з улікам таго, што на этапе планавання чэмпіянату Лукашэнка паінфармаваны, што выдзяленне бюджэтных сродкаў на правядзенне ЧС не плануецца (акрамя зваротнай бюджэтнай пазыкі).

Прапануецца дэталёва прапрацаваць прапановы Мінспорту і федэрацыі аб удзеле органаў дзяржкіравання ў фінансаванні мерапрыемстваў чэмпіянату, забяспечыць максімальную аптымізацыю расходаў зыходзячы з розных сцэнарыяў правядзення чэмпіянату.

Таксама заяўлена, што неабходна пазначыць аб'ёмы фінансавага ўдзелу федэрацыі і НАК Беларусі ў пакрыцці сродкаў, што адсутнічаюць.

Прапануецца даць Лукашэнку гатовы праект 30 снежня.

Нагадаем, раней паведамлялася пра тое, што ЧС-2021 будзе перанесены з Беларусі. Кіраўнік IIHF Ранэ Фазель мае намер наведаць Беларусь і заявіць пра гэта Лукашэнку асабіста.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках