19 красавiка 2024, Пятніца, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці Алеся Круткіна: Сына пакінулі ў ізалятары да 26 лютага

3
Маці Алеся Круткіна: Сына пакінулі ў ізалятары да 26 лютага
АЛЕСЬ КРУТКІН

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» абвясціў галадоўку.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алесь Круткін працягвае адбываць адміністрацыйнае пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) у Віцебску. Пра гэта сайту palitviazni.info паведаміла маці актывіста.

Нагадаем, што 28 студзеня Алеся Круткін быў асуджаны на 15 дзён Полацкім раённым судом за ўдзел у мірных акцыях у абарону незалежнасці краіны, якія праходзілі ў Менску ў снежні 2019 года.

12 лютага актывіст павінен выйсці на волю, але ў гэты ж дзень у Віцебску яго чакалі яшчэ два суды - за расклейванне налепак.

У выніку суд Першамайскага раёна Віцебска аштрафаваў Алеся на 50 базавых велічынь, а суд Кастрычніцкага раёна прысудзіў яго яшчэ да 15 дзён адміністрацыйнага арышту.

- Перад судом сына перавезлі з Полацкага ІЧУ ў ізалятар часовага ўтрымання ў Віцебску, адкуль і прывозілі на судовы працэс, - кажа маці Алеся Круткіна. - Пасля таго, як 12 і 13 лютага Алесю вынеслі новыя прысуды - штраф і яшчэ 15 дзён арышту, яго зноў адвезлі ў ізалятар.

Былі ж выпадкі, калі актывістам давалі «суткі», а затым адпускалі дадому, а пакаранне, можна было адбываць пазней. Таму я патэлефанавала ў Віцебскі ІЧУ і пацікавілася, дзе мой сын. Мне паведамілі, што ён працягвае адбываць пакаранне, і на волю выйдзе 26 лютага а 15.30. Адным словам, за кратамі, будзе амаль месяц.

Са слоў маці актывіста, найбліжэйшым часам яна збіраецца адвезці яму перадачу.

- Нягледзячы на тое, што сын у знак пратэсту абвясціў галадоўку, што-небудзь з ежы і асабістыя рэчы 15 лютага ўсе ж такі перадам, - дадае жанчына. - А раптам перадумае галадаць...

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках