24 красавiка 2024, Серада, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве і пад Масквой уводзяць карантын для ўсіх жыхароў

26
У Маскве і пад Масквой уводзяць карантын для ўсіх жыхароў

Пакідаць кватэру дазваляецца толькі ў некалькіх выпадках.

У Маскве ўводзяць абавязковы рэжым самаізаляцыі для ўсіх жыхароў, пачынаючы з панядзелка, паведаміў мэр горада Сяргей Сабянін, перадае ВВС.

Аб аналагічных захадах для Маскоўскага рэгіёну заявіў аператыўны штаб барацьбы з распаўсюджваннем каранавірусу.

Пакідаць кватэру дазваляецца толькі ў выпадках:

- звароту па неадкладную медыцынскую дапамогу ды іншай дырэктыўнай пагрозы жыццю і здароўю,

- выпраў на працу, калі вы абавязаныя хадзіць на працу,

- купляння ў найбліжэйшай дзейнай краме або аптэцы,

- выгульвання свойскай жывёлы на адлегласці не больш за 100 мэтраў ад месца жыхарства,

- патрэбы вынесці бытавое смецце.

"А ў наступныя дні - пасля тэхнічных і арганізацыйных захадаў - выходзіць можна будзе пры наяўнасці спецыяльнага пасведчання, выдадзенага ў парадку, устаноўленым урадам Масквы", - паведамляецца на сайце Сабяніна.

Новы рэжым не абмяжоўвае правы грамадзян прыязджаць у места альбо з'язджаць з яго, гаворка ідзе пра тое, што нельга будзе без важкай прычыны перасоўвацца па горадзе, удакладняецца на сайце мэра.

Пазначэнне для сацыяльнай дыстанцыі і выплата для тых, хто страціў працу

Знаходзячыся на вуліцах, у крамах, на транспарце ды ў іншых грамадскіх месцах, грамадзяне абавязаныя выконваць сацыяльнае дыстанцыяванне ад іншых людзей не менш за 1,5 мэтра. Вынятак - толькі паездкі на таксі.

Крамы, аптэкі і ўсякія іншыя арганізацыі абавязаныя забяспечыць захаванне сацыяльнай дыстанцыі, у тым ліку нанесці спецыяльнае пазначэнне і ўстанавіць рэжым дапускання і знаходжання ў будынках і на прылеглай тэрыторыі.

Маскоўскія ўлады таксама увядуць рэгіянальную кампенсацыйную выплату беспрацоўным. Агульная сума дапамогі на беспрацоўе і новай выплаты складзе 19 500 расейскіх рублёў на месяц.

Выплата будзе прызначаная аўтаматычна, без заяў, растлумачыў Сабянін.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках