23 траўня 2026, Субота, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ у ААН спрабавала аслабіць санкцыі: Украіна заблакавала рэзалюцыю

16
РФ у ААН спрабавала аслабіць санкцыі: Украіна заблакавала рэзалюцыю

Расея зноў унесла на разгляд Генасамблеі ААН рэзалюцыю, але са змененым тэкстам.

У Генасамблеі ААН Украіна заблакавала рэзалюцыю Расеі пра паслабленне санкцый праз крызіс, справакаваны пандэміяй каранавіруса. Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Украіны ў сераду, 22 красавіка.

Расея зноў унесла на разгляд Генасамблеі ААН рэзалюцыю, але са змененым тэкстам. Украінская дэлегацыя перапыніла «працэдуру маўчання» і заблакавала расейскую ініцыятыву.

«Як я абяцаў яшчэ ў пачатку красавіка, мы будзем у далейшым блакаваць спробы Расеі разбурыць санкцыйны рэжым. Для эфектыўнай барацьбы свету з пандэміяй патрэбныя рэальныя развязанні, якія будуць несці практычную карысць. І сапраўды не патрэбныя палітызаваныя рэзалюцыі, якія маюць на мэце аслабіць санкцыі», - заявіў міністр Дзмітрый Кулеба.

У Генеральнай асамблеі ААН ужо былі адобраны дзве эфектыўныя рэзалюцыі ў барацьбе з каранавірусам, сааўтарам якіх стала Украіна, дадаў кіраўнік МЗС.

«Наша дзяржава верная барацьбе з пандэміяй і эфектыўным і зладжаным дзеянням сусветнай супольнасці. Агульная мэта - гэта перамога над вірусам, а не над санкцыямі за вайсковую агрэсію», - падсумаваў Кулеба.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках