24 красавiка 2024, Серада, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка памерла так і не дачакаўшыся вынікаў платнага тэсту на СOVID-19

8
Мянчанка памерла так і не дачакаўшыся вынікаў платнага тэсту на СOVID-19

Яна чатыры дні ляжала на апараце ШВЛ.

Жыхарка Менску памерла, праляжаўшы чатыры дні на апараце ШВЛ і не дачакаўшыся выніку платнага тэсту на Covid-19, паведамляе Telegram-канал "Баста!".

"4 траўня ў доме на адрасе Мінск, Уручская, 1 памерла жанчына, - піша жыхарка Менска. - Ёй адмаўляліся рабіць аналізы на Covid-19. Яна платна рабіла, але не дачакалася. Памерла пасля таго, як чатыры дні праляжала пад апаратам ШВЛ.

Цягам 10 дзён пасля яе смерці шпіталізавалі двух чалавек з пад'езда, у якім яна жыла. Санітарнай апрацоўкі пад'езду не было. Дворнікі нашы раз на тыдзень дамафон звонку праціраюць.

У суседніх дамах таксама ёсць заражаныя, якія знаходзяцца дома, іх не шпіталізуюць. Была ў паліклініцы №28, пару дзён хадзіла. У кабінетах усё ў халатах і масках. Ля ўваходу чалавек у аднаразовым гарнітуры з надпісам "тэрмакантроль" дае загад рукі гелем памыць. І толькі падчас апошняга майго візіту ў мяне тыцнуў цеплавізарам, памералі тэмпературу, а ў кабінеце лекарка ў аднаразовым касцюме сядзела, праверку чакалі".

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках