29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'яўляецца ўсё больш паведамленняў пра смерці ад каранавіруса ў Беларусі

24
З'яўляецца ўсё больш паведамленняў пра смерці ад каранавіруса ў Беларусі
Фота: Reuters

Наша краіна выйшла на пік эпідэміі?

Telegram-канал "Баста!" піша, што падпісанты ўсё часцей паведамляюць пра смерці ад Covid-19. Рэдакцыя канала прыводзіць чатыры лісты, якія былі атрыманыя ўчора ўвечары і сёння раніцай:

"Патэлефанаваў свайму сябру-афганцу Паўлу К., - піша чытач. - Тыдзень таму ва ўсёй сям'і быў пацверджаны каранавірус. Яму 54, таксама хварэе. Жонка, дачка без сімптомаў. Мама нерухомая была. У лякарню не ўзялі. Ён сам узяў у арэнду апарат кіслародны. Учора раніцай тэлефанаваў, мама яшчэ жывая была. А ўвечары памерла".

"Ад каранавіруса памёр наш сябар, спецназавец з Мар'інагорскай брыгады. Аляксандр І., служыў там 58 гадоў. Памёр 13 траўня, хавалі братку на Паўночных могілках 16 траўня. Так, у яго не было ныркі, але паклалі ў шпіталь з прыкметамі "кароны". Тэст здаваў тры разы, трэці быў станоўчы. Перавялі на ШВЛ. Чатыры дні ляжаў і памёр пад апаратам. Але напісалі ў даведцы "нырачная недастатковасць".

"Памёр 45-гадовы кіроўца Берасцейскага аўтобуснага парка. Усё б нічога, але менавіта ў гэтай арганізацыі амаль усё яе кіраўніцтва заражанае каранавірусам, што ўжо афіцыйна пацверджанае. Пры гэтым усе падрабязнасці таго, што адбылося, утойваюцца".

"Памёр лекар Салігорскай цэнтральнай раённай лякарні Уладзімір П. У яго былі ўсе сімптомы каранавіруса, першы тэст прыйшоў адмоўны, другога не дачакаўся. Апошнія дні ляжаў у рэанімацыі".

Акрамя таго, сёння стала вядома пра смерці:

- медыка ў Буда-Кашалёўскай пасялковай лякарні;

- кіроўцы «хуткай» з Мядзела;

- жыхаркі Століна, якую хавалі ў труне, шчыльна заматанай плёнкай;

- медсястры Менскай абласной клінічнай лякарні;

- 50-гадовага работніка Менскага аўтамабільнага завода;

- паджылай жанчыны з Навагрудка;

- 33-гадовага кіраўніка ў сферы ЖКГ.

Яшчэ раз адзначым, што гэта толькі інфармацыя, якая сёння з'явілася ў незалежных СМІ і Telegram-каналах.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках