26 красавiка 2024, Пятніца, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіст Зміцер Лупач выйшаў на волю

2
Журналіст Зміцер Лупач выйшаў на волю
ФОТА З САЙТА: BAJ.BY

Ён правёў 10 дзён у ІЧУ ў Глыбокім.

Журналіст-фрылансер з Глыбокага Зміцер Лупач адбываў 10 дзён арышту ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) у Глыбокім, паведамляе «Белсат».

«Сядзеў нармальна. Стаўленне да мяне было карэктнае. Гэта можа прагучаць дзіўна, але імідж глыбоцкай міліцыі для мяне павысіўся», - сказаў Зміцер Лупач пасля вызвалення.

Дзмітрыя Лупача затрымалі 8 траўня. Да суда, які адбыўся над ім 11 траўня, журналіст знаходзіўся ў ІЧУ. Журналіста судзілі «за працу без акрэдытацыі» (яго пакаралі штрафам сумаю 45 базавых велічынь - Br1215) і «парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах» (10 дзён адміністрацыйнага арышту).

22 траўня Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу Змітра Лупача, які супрацоўнічае з «Белсатам». Журналіст спрабаваў абскардзіць пастанову аб яго арышце і прысуджэнні штрафу.

13 траўня Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» распаўсюдзіла заяву з патрабаваннем вызваліць затрыманых у Беларусі журналістаў. «Рэпарцёры без межаў» асуджаюць пераслед журналістаў і «заклікаюць міжнародную супольнасць аказаць ціск на Менск.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках