18 красавiка 2024, Чацвер, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У турме на Акрэсціна збілі Паўла Севярынца ды іншых палітвязняў

164
У турме на Акрэсціна збілі Паўла Севярынца ды іншых палітвязняў
МІНІСТР УНУТРАНЫХ СПРАЎ ЮРЫ КАРАЕЎ
ФОТА: «НАША НІВА»

Здзекаваннямі з вязняў кіруюць людзі ў цывільным.

16 чэрвеня пасля 15 дзён адміністрацыйнага арышту з менскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна выйшаў лідар «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч. Ён расказаў «Радыё Свабода», што адбываецца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, калі затрымліваюць актывістаў выбарчай кампаніі.

Дзяніс Урбановіч расказаў, што справамі ў ЦІПе ў гэтыя дні кіравалі не міліцыянты, а невядомыя супрацоўнікі ў цывільным.

«Яны паводзяць сябе як гаспадары не толькі ў дачыненні да зняволеных, але і з міліцыянтамі. Усе іх загад тыя кідаюцца выконваць, як падначаленыя. Мяркую, яны з КДБ ці з якой іншай сілавой структуры, бо паводзяць сябе нахабна, іх усе баяцца. Здзекуюцца з вязняў, хамяць, пагражаюць. Ад іх былі такія выразы, якіх раней ніколі не чуў. «Ператварыў цябе ў агурок», «ты сюды трапіў, каб пакутаваць», «павесім або сам павесішся, і ніхто правяраць не будзе» ... Мяркую, гэта на іх загад у камерах, дзе ёсць палітычныя, падлогу заліваюць вадой з хлёркай» - сказаў Дзяніс Урбановіч.

Ён кажа, што сам сядзеў у такой камеры, дзе вады было па шчыкалатку, а матрацы адабралі, каб зняволеныя не маглі адпачыць. Урбановіч згадаў, як папрасіў анучу, каб выцерці з падлогі ваду, але ахоўнікі яму адмовілі і ў гэтым: «Здымай штаны і выцірай».

Чаму былы вязень мяркуе, што вада з хлёркай на падлозе - гэта не сродак дэзінфекцыі ад каранавіруса, а здзек з вязняў?

«Калі праводзіцца дэзінфекцыя, прыходзяць жанчыны і праціраюць усё адмысловымі сродкамі. А ваду з хлёркай выліваюць на падлогу, менавіта каб зрабіць неспрыяльныя ўмовы для вязняў. Прычым потым усім іншым арыштантам у камеры кажуць, што гэта «праз палітычных», - кажа Дзяніс Урбановіч.

ДЗЯНІС УРБАНОВІЧ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

8 чэрвеня ў ЦІП быў змешчаны Павел Севярынец, а таксама іншыя актывісты, якіх затрымалі ў сувязі з выбарчай кампаніяй. Са слоў Дзяніса Урбановіча, з імі абыходзяцца асабліва жорстка. Ад аднаго з сукамернікаў Дзяніс Урбановіч пачуў, што Паўла Севярынца білі па нагах, адабралі Біблію і змясцілі яго ў халодны карцар.

«Калі яму там прыйдзецца сядзець 75 сутак, не ўяўляю, як ён вытрымае. Я дзесьці праз 10 дзён у звычайнай камеры страціў арыентацыю, колькі сяджу, калі выходзіць. А там наогул жудасныя ўмовы», - кажа Дзяніс Урбановіч. Паводле ягоных звестак, ахоўнікі і людзі ў цывільным збівалі таксама актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага, які абвясціў галадоўку.

«У дворыку чуў голас Вольгі Нікалайчык, а потым яе кудысьці перавялі. З ёй таксама вельмі жорстка абыходзяцца, не звяртаюць увагі, што жанчына», - кажа актывіст.

Дзяніс Урбановіч быў сведкам таго, як у ЦІПе абыходзіліся з жанчынамі ў футболках з надпісам «Краіна для жыцця».

«Тады ў ЦІПе было шмат амапаўцаў, прычым яны былі ўзброены аўтаматамі. І людзей у цывільным. Як прывезлі тых жанчын, іх пачалі аглядаць. Асабістыя рэчы проста выкідалі на зямлю. Жанчыны пачалі абурацца, патрабавалі, каб іх аглядалі супрацоўніцы-жанчыны. Але на іх раўлі, як на быдла: «Стаяць! Да сцяны! Пысу павярні!» - гэта малая дзель, што я запомніў. Там быў проста жах», - згадаў Дзяніс Урбановіч.

Пра сябе Дзяніс Урбановіч кажа, што яго некалькі разоў моцна збівалі, у тым ліку перад судом білі па галаве. Шмат начэй запар у яго камеру па некалькі разоў уваходзілі ахоўнікі. Актывіст мяркуе, што яму наўмысна не давалі выспацца, каб вывесці з нармальнага псіхалагічнага стану, справакаваць на агрэсіўныя дзеянні.

«Я ледзь трымаўся. Нават простая просьба вывесці мяне на шпацыр магла скончыцца збіццём ў калідоры», - кажа Дзяніс Урбановіч.

Са слоў актывіста, цяпер для зняволеных ЦІП уведзеныя самыя розныя абмежаванні: ім забаронена чытаць, іх не выводзяць на шпацыры, некаторым не даюць перадач.

«Першую маю перадачу проста высыпалі на падлогу і знішчылі», - кажа актывіст. Ахоўнікі, са слоў актывіста, асабліва ўважліва сочаць за тым, каб на працягу дня зняволены не змог нармальна адпачыць. «Матрацы на дзень забіраюць, і альбо хадзі па камеры, альбо сядзі на халодным жалезе. Нават прыхінуцца да сцяны нельга - адразу ўрываюцца ў камеру і пагражаюць карцэрам», - згадаў Урбановіч.

Пра санітарны стан у камерах Дзяніс Урбановіч сказаў так:

«Гарачай вады няма, кажуць, нібыта нейкі рамонт. У многіх камерах вошы - мне таксама давялося іх душыць на адзенні»

Дзяніс Урбановіч сказаў, што мае намер скардзіцца ў пракуратуру.

Незалежныя экспэрты кажуць, што дзеянні Лукашэнкі, Ярмошынай і шэрагу сілавікоў трапляюць пад дзеянне артыкула 357 КК РБ (Захоп або ўтрыманне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), які прадугледжвае ў тым ліку смяротнае пакаранне.

Напісаць каментар 164

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках