9 траўня 2024, Чацвер, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Амаль кожная сям'я ў Беларусі становіцца партызанскай суполкай»

11
«Амаль кожная сям'я ў Беларусі становіцца партызанскай суполкай»
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

«Саша 3%» сёння сутыкнуўся з агульнанародным рухам супраць яго.

Яшчэ адзін ліст чытача апублікаваў тэлеграм-канал «Баста»:

- Саша 3% сёння сутыкнуўся з агульнанародным дэцэнтралізаваным рухам супраць яго, - мяркуе наш падпісчык з Менска. - Амаль кожная сям'я ў Беларусі становіцца партызанскай суполкай. Апошнія дні паказалі, што гэтыя суполкі здольныя самаарганізавацца ў невялікія партызанскія атрады супраць фашысцкага рэжыму. А гэта значыць, што не сёння, дык заўтра ўся Беларусь будзе складацца з дзясяткаў тысяч арганізаваных і мэтанакіраванасць атрадаў, якія будуць хацець толькі аднаго - прыбраць захопніка раз і назаўжды.

Яны змятуць і Лукашэнку, і калабарантаў - здраднікаў народу, якія служаць вусатаму. А ягоны «Бэрлін» - Дразды - проста зраўняюць з зямлёй.

А цяпер усе гэтыя людзі проста як бочкі з порахам, якія недалужны дыктатар-фашыст сам жа падагравае, падносіць да іх запалкі і пхае.

Ужо амаль дапхаўся, адказ будзе вельмі моцным.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках