22 лiстапада 2026, Нядзеля, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус, які знайшоў парэшткі Каліноўскага ў Вільнюсе, ваюе на баку Украіны

Беларус, які знайшоў парэшткі Каліноўскага ў Вільнюсе, ваюе на баку Украіны

Камандзір роты «Воля» распавёў, як праходзілі археалагічныя раскопкі і пошук ДНК беларускіх герояў.

Сем гадоў таму, 22 лістапада 2019 года, у Вільнюсе з дзяржаўнымі ўшанаваннямі перапахавалі парэшткі Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў — удзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў.

Іх знайшлі падчас археалагічных раскопак на гары Гедыміна. Сярод тых, хто ўдзельнічаў у пошуках і раскопках, быў Мікіта Забуга — сёння беларускі добраахвотнік, які ваюе на баку Украіны і выконвае абавязкі камандзіра роты «Воля», перадае «Радыё Рацыя».

«Пашчасціла разам з археолагамі Літвы дакрануцца да гісторыі — шукаць на гары Гедыміна нашых паўстанцаў. Знайсці іх, у тым ліку нашага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага. Мы з калегам шукалі ДНК у Беларусі і дакладна вызначылі, што гэта ён. Парэшткаў, якія мы знайшлі, было 21», — узгадвае Мікіта Забуга.

22 лістапада 2019 года парэшткі паўстанцаў урачыста перапахавалі на віленскіх могілках Росы. У цырымоніі ўзялі ўдзел тысячы людзей з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны.

Тады Мікіта Забуга дапамагаў вярнуць з забыцця імёны герояў паўстання 1863–1864 гадоў. Сёння ён сам стаў удзельнікам барацьбы за свабоду — на баку Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲