21 траўня 2024, aўторак, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Зараз унікальны шанец прымусіць Пуціна сысці з Данбаса і Крыма

30
Парашэнка: Зараз унікальны шанец прымусіць Пуціна сысці з Данбаса і Крыма
ПЯТРО ПАРАШЭНКА

Расейская эканоміка больш не здольная фінансаваць гэту «валізку без ручкі».

Глыбокі эканамічны крызіс у Расеі дае Украіне ўнікальны шанец разам з сусветнай супольнасцю прымусіць краіну-агрэсара сысці з акупаваных Крыма і Данбаса.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю Сяргею Жадану у эфіры валанцёрскай радыёстанцыі «Тризуб ФМ» пяты прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, паведамляе zn.ua.

З яго слоў, для гэтага трэба не зазіраць у вочы прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну, а ўмацоўваць міжнародную салідарнасць вакол Украіны.

«І на сённяшні дзень, калі ўпала цана нафты, калі ў Расеі глыбокі крызіс з 5 адсоткавым падзеннем ВУП, калі расейская эканоміка не здольная фінансаваць гэту «валізку без ручкі», - ёсць унікальны шанец умацаваць міжнародную салідарнасць і прымусіць Расею сысці з Данбаса і Крыма, выконваючы тыя абавязанні, якія былі падпісаныя пад агульным ціскам Нармандскага фармату, ЕЗ і амерыканскіх партнёраў», - перакананы Парашэнка.

Таксама ён уважае, што Пуцін разумее толькі мову санкцый, а нават самага малога жадання ўсталяваць мір у яго няма.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках