29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўная санітарная лекарка Менска: Не рэкамендуем піць ваду з-пад крана

8
Галоўная санітарная лекарка Менска: Не рэкамендуем піць ваду з-пад крана

Сітуацыя з якасцю вады ў сталіцы нестабільная.

Санітарна-эпідэміялагічная служба горада Менска пакуль не можа даць дазвол на піццё водаправоднай вады. Пра гэта заявіла галоўная санітарная лекарка Менска Нэлі Гіндзюк, піша tut.by.

- Выяўленне нестандартных проб па такім паказчыку, як пах, сведчыць аб нестабільнай сітуацыі па якасці вады. Таму на гэты момант, зыходзячы з вынікаў лабараторных даследаванняў, мы не можам рэкамендаваць усяму насельніцтву Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў выкарыстоўваць ваду з-пад крана для піцця, - патлумачыла спецыялістка.

Лекарка распавяла, што маніторынг працягваецца, зараз даследуецца больш за 100 проб, вынікі па іх будуць вядомыя да раніцы.

На нарадзе ў старшыні Менгарвыканкама Анатоля Сівака прынятая пастанова аб тым, што дазвол на выкарыстанне пітной вады для кожнага аб'екта будзе выдавацца індывідуальна на падставе вынікаў проб. У цяперашні час іх ужо атрымліваюць дзіцячыя сады, лячэбныя ўстановы, прамысловыя прадпрыемствы, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Менгарвыканкама.

Са слоў намесніка старшыні Менгарвыканкама Аляксандра Дараховіча, прычына няякаснай вады ў вадаводзе, у якім выконваліся рамонтныя работы. Сёння ён адключаны.

- Хутчэй за ўсё, прычына ў вадаводзе №3, на якім выконваліся рамонтныя работы. Працягласць вадавода парадку 23 км, работы выконваліся на ўчастку блізу 100 метраў. Сёння гэты вадавод адключаны. Прычына ўхіленая. Спажыўцы атрымліваюць ваду з вадаводаў №1 і №2, належнай якасці, - распавёў Аляксандр Дараховіч.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках