26 красавiка 2024, Пятніца, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вусаты ужо парэзаў палец»: магутная акцыя ў Смалявічах

3
«Вусаты ужо парэзаў палец»: магутная акцыя ў Смалявічах

Жыхары райцэнтра выйшлі, каб падбадзёрыць прыхільнікаў Навальнага ў РФ.

Жыхары Смалявічаў паважаюць смелы ўчынак Аляксея Навальнага і падтрымліваюць ягонае імкненне да вызвалення свайго народа, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Расейцы, нам знаёмая ваша сітуацыя, як нікому іншаму.

Мы з вамі ўсе гэтыя пару дзясяткаў гадоў як дзве грані лёзаў аднаго мяча, які куюць два вар'яты і дурныя кавалі.

Яны нас збіваюць, кідаюць у турмы, нават не разумеючы, што мы гатуемся і робімся мацнейшымі, што наша сталь становіцца вастрэйшай і больш небяспечнай для іх саміх.

Дык вось наш вусаты хрыплаваты «каваль» ужо парэзаў палец, але хутка «пазбавіцца» і вар'яцкай галавы на плячах.

Пара і вам паказаць, што такое «расейская сталь»!

Будзьце смелымі і ідзіце да сваёй волі! Не дзеля Навальнага ці супраць карліка-бандыта. А дзеля сваёй свабоды і свабоды сваіх дзяцей!» - пішуць удзельнікі акцыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках