26 красавiка 2024, Пятніца, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У святле пражэктараў: польскія вайскоўцы паказалі, што адбывалася ўначы з беларускага боку мяжы

2
У святле пражэктараў: польскія вайскоўцы паказалі, што адбывалася ўначы з беларускага боку мяжы

Як прайшла вахта ў жаўнераў з Жалезнай дывізіі і дэсантнікаў.

Жаўнеры польскай Жалезнай дывізіі паказалі, як выглядала ў святле пражэктараў мяжа з Беларуссю гэтай ноччу.

“Эфектыўнае начное назіранне з'яўляецца ключом да поспеху нашых дзеянняў на мяжы”, - паведамілі вайскоўцы.

Сваімі ўражаннямі ад начнога дзяжурства падзяліліся таксама польскія дэсантнікі і прэс-служба Міністэрства абароны Польшчы.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць узяць удзел да 10 тысяч нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская разведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб узняць іх на новы штурм польскай мяжы.

1 снежня беларускія спецслужбы абстралялі польскі прымежны горад Цярэспаль. Абстрэлам былі знішчаны асвятляльныя мачты на мяжы з Беларуссю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках