25 красавiка 2024, Чацвер, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз закрыў неба для Беларусі

19
Еўразвяз закрыў неба для Беларусі

Ужо на наступным тыдні пачнуць дзеянне яшчэ больш жорсткія санкцыі.

Пачатая ў Еўрапейскім Звязе працэдура ўзгаднення санкцый супраць дзяржаўных беларускіх авіякампаній не сустрэла пярэчанняў, тэрмін падачы якіх скончыўся ўчора ў 14.00 паводле заходнееўрапейскага часу (15.00 паводле Менска). Такім чынам, штрафныя захады, ужытыя ў адказ на прымусовую пасадку ў Менску рэйсу Ryanair, пачалі дзеянне з 00.00 суботы (1-я гадзіна паводле Менска), 5 чэрвеня.

Санкцыі прадугледжваюць забарону самалётам «Белавія» і іншых беларускіх дзяржкампаній перасякаць паветраную прастору ўсіх 27 дзяржаваў Еўразвязу і прызямляцца ў аэрапортах ў ЕЗ. Акрамя таго, еўрапейскім нацыянальным авіяперавознікам забараняецца лётаць у Беларусь.

У заяве Еўрапейскай рады тлумачыцца, што гэтая пастанова вынікае з ранейшых высноваў, калі кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў ЕЗ «жорстка асудзілі незаконнае прымусовае прызямленне 23 траўня ў Менску рэйсу Ryanair, што паставіла пад пагрозу авіяцыйную бяспеку».

Як паведамілі «Радыё Свабода» крыніцы ў Еўразвязе, ёсць папярэдняя дамова, што ў сераду прадстаўнікі ЕЗ увядуць забарону на ўезд і замарожванне актываў для 7 чалавек і адной кампаніі ў сувязі з інцыдэнтам з самалётам Ryanair.

Так званы «чацвёрты пакет» санкцый чакаецца пазней – ён павінен уключаць блізу 70 чалавек і кампаній, а таксама сектаральныя эканамічныя санкцыі.

2 чэрвеня агенцтва авіяцыйнай бяспекі Еўразвязу (EASA) выпусціла дырэктыву, у якой заклікала ўлады дзяржаваў EASA абавязаць нацыянальных авіяперавознікаў унікаць паветранай прасторы Беларусі.

Інцыдэнт з пасажырскім лайнерам ірландскім перавознікам выклікаў бурную рэакцыю Еўропы. Самалёт, які ляцеў з Афінаў у Вільню 23 траўня, прымусова пасадзілі ў Менску.

Дыспетчары беларускага аэрапорта паведамілі экіпажу пра пагрозу выбуху на борце. Калі паветранае судна прызямлілася, сілавікі затрымалі сузаснавальніка Telegram-канала NEXTA Рамана Пратасевіча і ягоную спадарожніцу расейку Сафію Сапегу – яны знаходзіліся на борце.

Адразу пасля інцыдэнту з бортам Ryanair Брусэль абвесціў пра закрыццё паветранай прасторы і еўрапейскіх аэрапортаў для беларускіх авіякампаній.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках