26 красавiка 2024, Пятніца, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Здароўе Лукашэнкі выклікае ўсё больш непакою сярод ягонага атачэння

74
СМІ: Здароўе Лукашэнкі выклікае ўсё больш непакою сярод ягонага атачэння

Інфармацыю пра дрэннае самаадчуванне распаўсюджвае старэйшы сын дыктатара.

З Віцебска, дзе традыцыйна распяваецца «Славянскі базар», прыйшлі трывожныя для беларускага рэжыму весткі. Ва ўрадавай ложы Лукашэнку раптам стала дрэнна, ён, магчыма, нават страціў прытомнасць. І яго тэрмінова выправілі самалётам назад у Менск, піша расейскае выданне news.ru.

Размовы пра сур'ёзнае пагаршэнне «спартовай формы» Лукашэнкі і зніжэнні ягонай працаздольнасці з'яўляюцца зусім не на пустым месцы. СМІ пішуць пра тое, што беларускі кіраўнік пакутуе на цяжкую форму цукровага дыябету. І ўсе медычныя намаганні, уключаючы праходжанне курсу лекавання ў Эміратах, пакуль не далі жаданага выніку.

Пры гэтым сам Лукашэнка заўсёды хаваў сваю хваробу. Бадзёрыўся. І толькі з калегам Пятром Парашэнкам, таксама дыябетыкам, дзяліўся некаторымі методыкамі лекавання. Злыя языкі тады празвалі іх стасункі «дыябетычным хаўрусам». Яшчэ адзін удар па здароўі Лукашэнку нанёс COVID-19. Добра вядома, як з нагоды пандэміі храбрыўся Аляксандр Рыгоравіч, які раіў ратавацца ад незразумелай яму хворасці спортам, гарэлкай і лазняй. У краіне не быў абвешчаны нават абмежаваны лакдаўн. У выніку захварэў сам Лукашэнка, прычым, мяркуючы з некаторых прыкметаў, цяжка.

Інтэнсіўнае лекаванне, праведзенае не без удзелу расейскіх медыкаў, дапамагло. Аднак наступствы захворвання былі значна больш сур'ёзнымі, чым можна было меркаваць першапачаткова. Паводле некаторай інфармацыі, нават старэйшы сын Лукашэнкі Віктар прызнаваўся ў прыватных размовах, што бацька адчувае сябе не бліскуча і ягоная звычайная працаздольнасць значна знізілася.

Зразумела, што ўзрост, хранічныя і актуальныя хваробы не маглі не адбіцца на форме кіраўніка. Да таго ж на яе паўплывала літаральна спапяляльная спякота.

Нагадаем, што шэраг незалежных СМІ і многія тэлеграм-каналы паведамілі пра тое, што Лукашэнку на «Славянскім базары» у Віцебску стала дрэнна і ён тэрмінова вылецеў у Менск.

Пазней некаторыя тэлеграм-каналы і СМІ ўдакладнілі абставіны тэрміновай эвакуацыі Лукашэнкі з Віцебска: дыктатару сапраўды стала дрэнна, хутчэй за ўсё праз спякоту падняўся ціск. З Віцебска яго эвакуявалі, паводле адной версіі, на гелікоптары, паводле іншай – на прыватным самалёце.

Таксама з'явілася інфармацыя пра дрэнны стан здароўя дыктатара цягам усёй ночы пасля адкрыцця фестывалю ў Віцебску: «Ёсць інфармацыя ад пэўнай крыніцы, што вусатую істоту сёння ратавалі ноччу медыкі. Прыязджалі для гэтага ў рэзідэнцыю. Заязджалі больш за адзін раз. Яны ж кажуць пра шампанскае з лёдам», – паведамляе тэлеграм-канал «Кіроўцы 97».

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках