21 траўня 2024, aўторак, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым хоча ліквідаваць Беларускі ПЭН-цэнтр

3
Рэжым хоча ліквідаваць Беларускі ПЭН-цэнтр

Цяпер ім кіруе нобелеўская лаўрэатка ў літаратуры Святлана Алексіевіч.

Міністэрства юстыцыі перадало ў Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтра. Пра гэта паведамляе сама арганізацыя літаратараў.

Арганізацыя была заснавана ў 1989 годзе. У міжнародную арганізацыю ПЭН-клубаў была прынятая ў 1990-м.

Кіраўнікамі Беларускага ПЭН-цэнтра былі народныя пісьменнікі Рыгор Барадулін і Васіль Быкаў. Цяпер ім кіруе нобелеўская лаўрэатка ў літаратуры Святлана Алексіевіч.

14 ліпеня ў ПЭН-цэнтры, як і ў шэрагу іншых грамадскіх арганізацый, прайшоў ператрус. Шэраг арганізацый таксама атрымалі паведамленні, што Мінюст падаў пазоў на іх ліквідацыю - напрыклад, Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках