19 красавiка 2024, Пятніца, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі палітолаг: Лукашэнка б'ецца як муха ў крамлёўскім павуціні

15
Расейскі палітолаг: Лукашэнка б'ецца як муха ў крамлёўскім павуціні

Навошта Крамлю шалёны калгаснік?

Галоўная праблема ў дачыненні да Лукашэнкі: немагчыма пэўна сказаць, у чым мэта Крамля, піша аналітык iSANS, палітолаг Аляксандр Марозаў.

Усе чакаюць, што Пуцін неяк праявіць асэнсаваны намер. Добра, Крэмль пагадзіўся «на ўсё»: на тое, што не будзе ніякай канстытуцыйнай рэформы, на тое, што Лукашэнка застанецца навечна, на тое, што Бабарыка сеў на 14 гадоў, на тое, што «беларусы - закладнікі шалёнага калгасніка», на тое, што трэба спыніць актыўнасць «саюзнай дзяржавы» - гэта ўсё зразумела.

Але пытанне: у чым канкрэтны «профіт»? Усё гэта дзеля таго, каб узмацняць канфлікт з Літвой і Польшчай? Гэта значыць ствараць рукамі Лукашэнкі тут «эскалацыю» і штурхаць ЕЗ і NATO да ўмацавання «ўсходняга флангу»? Гэта нейкая абсурдная мэта, якая не вядзе ні да якога «профіту». Або: развязаць у выніку канфлікт паміж Менскам і Кіевам? А які тут профіт? Вынікам будзе мілітарызацыя Украіны, і толькі ўзмацненне падтрымкі з боку ЕP і NATO - і больш нічога. Забраць калій? Але нават пра ўсё гэта немагчыма ўпэўнена сказаць, што ў гэтым разумная мэта.

Лукашэнка б'ецца як муха ў крамлёўскім павуціні, але нічога не адбываецца. Акрамя самога гэтага спектакля.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках