УСУ паказалі відэа знішчэння варожага гелікаптэра на поўдні Украіны
3- 15.10.2022, 20:50
- 10,698
Гелікаптэр быў знішчаны ўчора ўночы.
Украінскія вайскоўцы ўчора ўначы знішчылі варожы ўдарны гелікаптэр, як мяркуецца, Ка-52.
Пра гэта паведамляе Telegram Паветраных сіл УСУ.
Збітую варожую цэль на свой рахунак запісалі вайскоўцы зенітнага ракетнага падраздзялення паветранага камандавання "Цэнтр", якія выконваюць баявыя задачы ў аперацыйным падпарадкаванні паветранага злучэння "Поўдзень".