У Бэльгіі футбаліст закурыў проста падчас матча
9- 18.10.2022, 21:13
- 13,246
Фотафакт.
Вядомы футбаліст бэльгійскага «Антверпена» Раджа Наінгголан закурыў электронную цыгарэту на лаўцы запасных падчас матчу нацыянальнага першынства супраць «Стандарта», піша «Люстэрка тыдня».
Гулец не патрапіў у стартавы склад і паліў электронную цыгарэту падчас гульні.
Трэнер «Антверпена» не заўважыў парушэння дысцыпліны і нават выпусціў Наінггалана ў перапынку.
Ужо пасля матча бэльгійца адхілілі ад працы з камандай, забаранілі трэніравацца і браць удзел у матчах.
Нагадаем, што Наінгголан вядомы сваімі выступамі за італьянскія каманды «Рома» і «Інтэр», а таксама футбаліст браў удзел у чэмпіянатах свету і Еўропы
