28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-футбалісту каманды Беларусі прысудзілі 13 дзён арышту

3
Экс-футбалісту каманды Беларусі прысудзілі 13 дзён арышту
ВАСІЛЬ ХАМУТОЎСКІ

Пра затрыманне Васіля Хамутоўскага стала вядома 30 верасня.

Былы галкіпер каманды Беларусі ў футболе Васіль Хамутоўскі атрымаў 13 дзён адміністрацыйнага арышту за перасылку матэрыялаў з тэлеграм-канала, прызнанага ў Беларусі "экстрэмісцкім", паведамляе "Трыбуна".

Васіль Хамутоўскі жыў ва Украіне, трэнаваў галкіпераў клуба "Львоў". Даўней ён траўмаваў калена на адным з трэнінгаў і прыехаў у Беларусь на лячэнне. Са слоў галоўнага трэнера «Львова» Алега Дулуба, ягоны памочнік не меў ніякіх прадчуванняў перад вяртаннем у Беларусь.

Пра затрыманне Хамутоўскага стала вядома 30 верасня. У «пакаянным» відэа ён расказвае, што выходзіў на акцыі пратэсту ў 2020 годзе і хадзіў па праезнай частцы. Вядома, што карнікі завялі на Хамутоўскага крымінальную справу, аднак паводле якога артыкулу - пакуль не паведамляецца. Напэўна, паводле ч.1 арт.342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

У 2020 годзе футбаліст асудзіў гвалт міліцыі супраць пратэстоўцаў у Беларусі, праз гэта яго звольнілі і ён з'ехаў з краіны. Да таго, пасля пачатку пратэстаў, яго затрымлівалі і давалі штраф.

Расейскае ўварванне Хамутоўскі сустрэў на тэрыторыі Украіны і выступіў у першыя дні паўнамаштабнай вайны ў падтрымку Украіны:.

«Ужо ніхто не сумняваецца, што ва Украіне трэці дзень ідзе паўнамаштабная вайна, і гіне велізарная колькасць людзей. Можна шмат спрачацца, чытаць маралі, нешта камусьці даводзіць і тлумачыць, але я скажу толькі адно. Тыя, хто пачаў гэтую вайну паміж братнімі народамі, хто паслаў дзецюкоў на братазабойчую вайну, хто спрыяў ёй, панясуць пакаранне спачатку пры жыцці, а потым і перад Богам. Супакой Украіне! Не вайне!», - напісаў Хамутоўскі ў сябе ў Instagram.

Васіль Хамутоўскі - важная постаць для беларускага футбола: ён дамогся поспеху ў Нямеччыне, гуляў у румынскім клубе «Сцяўа» і за нацыянальную каманду ў значных матчах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках