27 красавiка 2024, Субота, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін знайшоў крайніх у няўдачах мабілізацыі ў Расеі

7
Пуцін знайшоў крайніх у няўдачах мабілізацыі ў Расеі

У Крамлі спалохаліся незадаволенасці расейцаў.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін абвінаваціў урад у неналежным складанні ўказа аб частковай мабілізацыі ў РФ.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Пуціна.

«Спачатку Міністэрства абароны паведаіла, што цэлы шэраг катэгорый нашых грамадзян няма неабходнасці набіраць у рамках мабілізацыі. Але адпаведных змен у нарматыўна-прававую базу своечасова не ўнеслі», - сказаў ён.

Таму, паводле ягоных слоў, у праекце ўказа, які прадставіў урад і Міністэрства абароны, не была ўлічаная першапачатковая пазіцыя самога Мінабароны.

"І даводзіцца ўносіць у гэты дакумент адпаведныя карэктывы", - дадаў ён.

Так, сёння Пуцін падпісаў указ аб адтэрміноўцы для студэнтаў аспірантуры, а таксама тых, хто навучаецца на праграмах ардынатуры і асістэнтуры-стажыроўкі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках