«Белавія» змяніла расклад палётаў «па тэхнічных прычынах»
- 20.05.2026, 21:30
Ужо ёсць першыя скасаванні.
Час вылету і прылёту асобных рэйсаў «Белавіі» змяняецца з 20 мая, паведаміла авіякампанія.
«Па тэхнічных прычынах скарэктаваны час вылету і прылёту асобных рэйсаў на сёння і бліжэйшыя даты», — паведамілі ў «Белавіі» увечары 20 мая.
Перад выездам у аэрапорт авіяперавозчык раіць правяраць актуальны расклад на старонцы «Табло вылету/прылёту» на сваім сайце або на аналагічнай старонцы Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
У Threads ужо можна знайсці абураных тым, што ім аўтаматычна змянілі авіяквіткі. Так, адна карыстальніца паказала скрыншот паведамлення пра тое, што скасаваны рэйс Мінск — Алматы, запланаваны на 21 мая. А квіток заменілі на рэйс, які павінен вылецець тым жа маршрутам 25 мая.
Адна з каментатаркаў расказала, што атрымала аналагічнае паведамленне, і ёй «прапануюць перанос дат альбо вяртанне сродкаў».