WSJ даведалася аб планах Брытаніі аднавіць выпуск гаўбіц M777
4- 9.10.2022, 21:49
- 9,148
Іх атрымлівае Украіна.
Брытанская ваенна-прамысловая кампанія BAE Systems вядзе перамовы з урадам ЗША аб аднаўленні вытворчасці гаўбіц M777.
Пра гэта паведамляе Wall Street Journal.
Кампанія ўжо згарнула вытворчасць гаўбіц. Аднак пасля таго, як зброя паказала сваю эфектыўнасць у ходзе вайны ва Украіне, ёй зацікавіліся адразу некалькі ўсходнееўрапейскіх краін.
Цяпер кампанія вядзе перамовы з войскам ЗША, якой належыць тэхналогія стварэння зброі, аб магчымасці аднаўлення вытворчасці M777 для паставак іншым краінам. У выпадку згоды з боку Пентагона вытворцу запатрабуецца знайсці новых пастаўшчыкоў тытана і лёгкіх кампанентаў гаўбіцы.
Сама кампанія мяркуе, што на аднаўленне вытворчасці M777 ёй спатрэбіцца 30-36 месяцаў.