СМІ: З 24 лютага расейскае камандаванне звольніла мінімум 12 генералаў
4- 10.11.2022, 21:16
- 7,670
Інфаграфіка.
З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ваенна-палітычнае камандаванне РФ адхіліла ад выканання сваіх абавязкаў за паразы ў так званай «спецаперацыі» 12 генералаў, падлічылі ў валанцёрскім праекце a target="_blank" href=https://t.me/informnapalm/14132>InformNapalm.
Расследавальнікі апублікавалі наступны пералік:
Сяргей Кісель – генерал-лейтэнант, у сакавіку звольнены з пасады камандзіра 1-й танкавай арміі Заходняй ваеннай акругі;
Ігар Восіпаў – адмірал, у жніўні звольнены з пасады камандзіра Чарнаморскага флоту РФ;
Андрэй Сычавы – генерал-лейтэнант, у жніўні звольнены з пасады камандзіра Заходняй ваеннай акругі;
Раман Берднікаў – генерал-маёр, у верасні звольнены з пасады камандзіра Заходняй ваеннай акругі;
Уладзіслаў Яршоў – генерал-лейтэнант, у верасні звольнены з пасады камандзіра 6-й агульнавайсковай арміі Заходняй ваеннай акругі;
Вячаслаў Гураў – генерал-лейтэнант, у верасні звольнены з пасады камандзіра Заходняй ваеннай акругі;
Якаў Разанцаў – генерал-лейтэнант, у верасні звольнены з пасады камандзіра 49-й агульнавайсковай арміі Паўднёвай ваеннай акругі (Генштаб УСУ ў сакавіку заяўляў пра ягоную гібель);
Валерый Герасімаў – генерал арміі, у кастрычніку звольнены з пасады кіраўніка генштаба УС РФ;
Аляксандр Жураўлёў – генерал-палкоўнік, у кастрычніку звольнены з пасады камандзіра Заходняй ваеннай акругі;
Аляксандр Дворнікаў – генерал арміі, у кастрычніку звольнены з пасады камандзіра Паўднёвай ваеннай акругі;
Генадзь Жыдко – генерал-палкоўнік, у кастрычніку звольнены з пасады кіраўніка галоўнай ваенна-палітычнай управы УС РФ;
Аляксандр Лапін – генерал-палкоўнік, у кастрычніку звольнены з пасады камандзіра групоўкі расейскіх войскаў «Цэнтр» ва Украіне.

Афіцыйна ў РФ, як правіла, пра гэтыя звальненні не паведамлялі, пра іх станавілася вядома з расследаванняў СМІ або паведамленняў украінскай і брытанскай выведак.
Інфармацыя пра звальненне Герасімава да гэтага часу не публікавалася, верагодна, гэта ўласныя звесткі InformNapalm. DayliMail у матэрыяле ад 19 кастрычніка меркавала, што Герасімаў мог быць адным з чатырох высокапастаўленых расейскіх генералаў, пра звальненне якіх паведаміла брытанская выведка. Але ўжо пасля гэтага ён у статусе кіраўніка Генштаба стэлефаноўваўся з амерыканскімі і брытанскімі вайскоўцамі.