21 траўня 2024, aўторак, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца Наста Лойка не выйшла на волю пасля 15 дзён арышту

2
Праваабаронца Наста Лойка не выйшла на волю пасля 15 дзён арышту

Перадачы для яе на Акрэсціна ў Менску не прымаюць.

Праваабаронца Наста Лойка не выйшла на волю пасля 15 дзён адміністрацыйнага арышту за «дробнае хуліганства». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал, які вядзе беларуская каманда Human Constanta.

Праваабаронцы паведамляюць, што няма ніякай інфармацыі пра месцазнаходжанне Насты Лойкі, якая адбыла 15 дзён адміністрацыйнага арышту. Акрамя таго, перадачы для Насты і іншых адміністрацыйна арыштаваных на Акрэсціна не прымаюць. Увесь гэты час, як і мінулыя два разы, Насця застаецца без лекаў і сродкаў асабістай гігіены.

Нагадаем, Насту затрымалі 28 кастрычніка. Пазней яе пакаралі 15 соднямі арышту за «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КоАП). За апошнія тры месяцы Насту затрымлівалі і каралі адміністрацыйным арыштам некалькі разоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках